ініцыява́ць, -цыю́ю, -цыю́еш, -цыю́е; -цыява́ны; зак. і незак., што.

Садзейнічаць пачатку чаго-н., даваць штуршок чаму-н.

І. будаўніцтва моста.

|| наз. ініцыява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфіцы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Унесці (уносіць) інфекцыю, узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.

Арганізм інфіцыраваны.

|| наз. інфіцы́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадвы́значыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Наперад вызначыць, абумовіць.

Удалы пачатак прадвызначыў далейшы поспех.

|| незак. прадвызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прадвызначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. пражы́ць.

2. Жыць, мець месца жыхарства дзе-н. (афіц.).

П. на ўскраіне горада.

|| наз. пражыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працерабі́ць, -ераблю́, -ярэ́біш, -ярэ́біць; -ярэ́блены; зак., што.

Расцерабіўшы, зрабіць праход.

П. сабе дарогу (таксама перан.).

|| незак. працярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. працярэ́бліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыве́сіць, -е́шу, -е́сіш, -е́сіць; -е́шаны; зак., што.

Прымацаваць у вісячым становішчы.

П. лямпу да столі.

|| незак. прыве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыве́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Гладзячы, зрабіць роўным.

П. валасы.

П. стыль (перан.).

|| незак. прыгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыгла́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгалі́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; зак.

Пайсці ў галіны, даць многа голля.

Разгалінілася ліпа.

|| незак. разгаліня́цца, -яецца.

|| наз. разгаліне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Зняць вяроўку з таго, хто быў залыганы.

|| незак. разлы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разлы́гванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнатра́ўе, -я, н.

1. Розныя травы, якія растуць разам.

2. Група кармавых травяністых раслін (акрамя злакавых, бабовых і асаковых; спец.).

|| прым. разнатра́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)