харо́шы, -ая, -ае (разм.).
1. Прыгожы, прывабны.
Х. хлопец.
2. Які вызначаецца станоўчымі якасцямі.
Х. ён чалавек.
3. Добры, высакаякасны.
Харошая дарога.
4. Дастойны, прыстойны.
Харошая кампанія.
5. Дарагі, любы, мілы (у сяброўскім звароце).
А мой ты х.!
|| ласк. харо́шанькі, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чу́лы, -ая, -ае.
1. Які адносіцца да каго-н. з любоўю, уважліва, спагадліва.
Ч. чалавек.
2. Які сведчыць пра ўважлівасць, спагадлівасць да людзей.
Чулыя словы.
3. Уражлівы, успрымальны.
Чулае дзіцячае сэрца.
4. Які тонка, лёгка ўспрымае што-н. органамі пачуццяў.
Ч. слых.
|| наз. чу́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́гада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, я́гад, ж.
Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.
Ягады малін.
◊
Аднаго поля ягады (разм., звычайна неадабр.) — зусім свой па духу, паводзінах чалавек.
|| памянш. я́гадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
|| прым. я́гадны, -ая, -ае.
Я. год.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абра́ннік, ‑а, м.
1. Той, хто абраны для выканання якіх‑н. высокіх абавязкаў. Дэпутаты — абраннікі народа. □ Усё гэта нова для нас, і самі мы — абраннікі калектыву — таксама нібы панавелі адразу. Брыль.
2. Уст. Незвычайна здольны, асаблівы чалавек, дзейнасць якога не пад сілу для іншых. Ідэалістычнае ўяўленне пра паэта як абранніка лёсу.
3. Любімы чалавек; каханак. Відаць, што чакае яна [Гандзя] к вечарку свайго Серафіма, абранніка сэрца, Ля самых Баркоў на сваім хутарку. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́лат, ‑а, М ‑лаце, м.
1. Казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці; асілак. // Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант. [Багданёнак] быў волат гадоў трыццаці. Чарнышэвіч. Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. Пшыркоў. // перан. Што‑н. надта вялікіх памераў. На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. В. Вольскі.
2. перан. Чалавек выдатных здольнасцей, геній; тытан. У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нікчэ́мнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нікчэмнага. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсаў панямонскай інтэлігенцыі. Колас. // Крайняя нязначнасць каго‑, чаго‑н.; убоства. Апошнія калгасныя падзеі прымушалі.. [Чачыка] усё больш і больш задумвацца над сваёй нікчэмнасцю. Пташнікаў.
2. Нікчэмны чалавек. Чалавек, які сказаў некалькі пустых сказаў, мог.. [Макоўчыку] здацца нікчэмнасцю, надоўга страціць яго павагу. Мележ. — Калі б вы хоць гадзінку набылі з Тумашам, дык убачылі б, якая гэта нікчэмнасць. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́нец, ‑нца, м.
Разм. лаянк.
1. Вельмі дрэнны, подлы чалавек. [Доктар:] — Колькі людзей праз гэтага паганца загінула, падумаць страшна. Грахоўскі. // Наогул пра каго‑н. непаслухмянага, надакучлівага і пад. [Жанчына:] — Колькі я цябе буду клікаць! Ну, паганец, не прыходзь дамоў! Я табе дам! Шамякін. Навёў тэадаліт — а гнус той слепіць вочы. Ну так і лезе дрэнь у нос, у рот, У вушы, за каўнер залазіць абармот. І не дасі паганцу рады. Корбан.
2. Уст. Нехрысціянін, чалавек іншай веры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапчы́на, ‑ы, м.
Разм. Малады чалавек, дзяцюк. І вось у гэты час да нас падышоў высокага росту, добра адзеты хлапчына гадоў дваццаці. Пальчэўскі. — Памесцімся, — супакоіў нас шафёр, вясёлы гаваркі хлапчына, відно, вялікі ахвотнік да сваіх дарожных стрэч і знаёмстваў з самым розным людам. Васілевіч. // Рослы, плячысты малады чалавек. [Бацька:] — Мужчына ж, канешне! Эх, а хлапчына які вялікі вырас за гэтыя чатыры гады. Мележ. Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлі́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Слабы, хілы. Гэта быў маленькі, хліпкі чалавек сярэдніх год. Пянкрат. // перан. Слабахарактарны, бязвольны. Бацька мой засцерагаў таварышаў, што Павэлак — чалавек хліпкі, ненадзейны, што лепш яго адсунуць ад сябе, пакуль не позна. Гарэцкі.
2. Нямоцны, ненадзейны, нетрывалы. Сходкі былі хліпкія, вузкія, без усякіх поручняў — проста дзве нядбайна збітыя цвікамі дошкі. Асіпенка. // Гразкі, багністы. Магутныя гусенічныя трактары, зарываючыся ў хліпкае балота аж да верху гусеніц, цягнуць на буксіры гружаныя лесам аўтамашыны. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кансерваты́ўны 1, ‑ая, ‑ае.
Варожы новаму, прагрэсіўнаму, прыхільны да старога, аджыўшага. Кансерватыўная палітыка. Кансерватыўны чалавек. Кансерватыўная партыя.
[Ад лац. conservativus — ахавальны.]
кансерваты́ўны 2, ‑ая, ‑ае.
Які ажыццяўляецца без хірургічнага ўмяшання (пра спосаб лячэння). Кансерватыўная тэрапія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)