загаво́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Удзельнік тайнага пагаднення.

|| ж. загаво́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадо́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гулец у гарадкі.

|| ж. гарадо́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаро́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і агародчык.

|| прым. гаро́дчыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гары́шча, -а, мн. -ы, -ы́шч і -аў, н.

Тое, што і гара (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горн, -а, мн. го́рны, -аў, м.

Медны духавы інструмент для падачы сігналаў.

Горны зайгралі адбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыбава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто працуе на грыбаварні.

|| прым. грыбава́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грымёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік тэатра, які грыміруе артыстаў.

|| прым. грымёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гукаўло́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыбор для ўлоўлівання шуму самалёта, падводнай лодкі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто запраўляе машыну, прыбор і пад.

Самалёт-з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застрэ́шша, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Тое, што і застрэшак.

З. адрыны закладзена гарбузамі.