ісце́ц, істца́, мн. істцы́, істцо́ў, м.

Асоба або арганізацыя, якія прад’яўляюць іск; проціл. адказчык.

|| ж. ісці́ца, -ы, мн. -ы, -ці́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кама́ндаванне, -я, н.

1. гл. камандаваць.

2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў.

Вярхоўнае к.

К. дывізіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марэ́на¹, -ы, ж. (спец.).

Абломкавыя горныя пароды, якія ўтвараюцца ад перамяшчэння ледавіка.

|| прым. марэ́нны, -ая, -ае.

Марэнная града.

Марэнныя ўзгоркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моватво́рчасць, -і, ж.

Стварэнне новых слоў і выразаў людзьмі, якія гавораць на дадзенай мове.

Народная м.

|| прым. моватво́рчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́шчы, -аў.

Высахлыя астанкі святых людзей хрысціянскай царквы, якія шануюцца і лічацца цудатворнымі.

◊

Жывыя мошчы — пра вельмі худога, знясіленага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпарнакапы́тныя, -ых, адз. няпарнакапы́тнае, -ага, н.

Атрад млекакормячых з няцотным лікам пальцаў, якія ўтвараюць капыт (адносяцца конь, насарог і тапір).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакладны́¹, -а́я, -о́е.

У выразе: на перакладных (уст.) — у экіпажы з коньмі, якія мяняліся на паштовых станцыях.

Ехаць на перакладных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праваздо́льны, -ая, -ае (афіц.).

Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі.

Праваздольная асоба.

|| наз. праваздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратэстанты́зм, -у, м.

Назва хрысціянскіх веравучэнняў, якія адкалоліся ў сувязі з Рэфармацыяй 16 ст. ад каталіцызму.

|| прым. пратэста́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́сьба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Зварот да каго-н. з заклікам задаволіць якія-н. патрэбы, жаданні.

Звярнуцца з просьбай.