со́ўгаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак. (разм.).

1. што. Перасоўваць што-н. з месца на месца.

С. сталы з аднаго пакоя ў іншы.

2. што. Соваць, рухаць чым-н. у розных напрамках (звычайна на паверхні).

С. скрынкі.

3. чым. Соваць, поркаць куды-н., у што-н.

С. палкай у гразь.

|| аднакр. саўгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. со́ўганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насвіня́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Груб.

1. Набрудзіць, напэцкаць. Насвінячыць у хаце.

2. перан. Пашкодзіць каму‑н. Ну і насвінячыў ты мне!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́пнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да тупаць.

2. Разм. Станцаваць. [Яўмень:] Мо’ і мы, свацця, тупнем, трасца ім у бок? Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́скаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць ляск чым-н. жалезным.

Л. клямкай.

2. Пляскаць у далоні (разм.).

3. Утвараць адрывістыя гукі пугай.

Зубамі ляскаць

1) адчуваць моцны голад, недаядаць, галадаць;

2) дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху і пад.

|| аднакр. ля́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́сканне, -я, н. і ля́скат, -у, М -каце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахісну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -хі́снуты; зак., каго-што.

1. Хіснуўшы, нахіліць.

П. слуп.

Чалавека пахіснула (безас.) ад слабасці.

2. перан. Зрабіць менш устойлівым, менш трывалым; выклікаць няўпэўненасць у чым-н.

П. чый-н. аўтарытэт.

Гора нікога не пахіснула.

П. сваё здароўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даста́цца, -а́нуся, -а́нешся, -а́нецца; -а́нься; зак., каму.

1. Зрабіцца чыёй-н. уласнасцю, перайсці ў чыё-н. распараджэнне.

Хата дасталася яму пасля бацькі.

2. безас. Перанесці цяжкія выпрабаванні; трапіць у непрыемнасць.

Ну і дасталося ж яму сёння!

|| незак. дастава́цца, -таю́ся, -тае́шся, -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся; -таю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праслізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. Прайсці непрыметна куды-н. (разм.).

П. у дзверы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв). Слізгаючыся, прайсці, праскочыць праз што-н., паміж чым-н.

Некалькі зярнят праслізнула праз пальцы.

|| незак. праслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напу́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. напух, ‑ла; зак.

Стаць ненармальна пухлым, успухнуць. На пераносіцы між брывей у Марціна напух працяты маршчынай бугорчык. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́пнуць, ну, ‑неш, ‑не; незак.

Разм. Дранцвець, нямець ад холаду. Крэплі рукі — не бралі лейцаў — і шчыпала за вушы, як у мароз. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гасці́цца, госціцца; безас. незак., каму.

Разм. Пра стан, адчуванне каго‑н. у гасцях. Ну, як жа вам, панічок, гасцілася? — пытала бабка Лабановіча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)