гафрэ́, нескл., н.

1. Дробныя выпуклыя рубчыкі на паверхні тканіны, якія робяцца спецыяльнымі гафрыравальнымі машынамі. Гафрэ на сукенцы.

2. у знач. нязм. прым. З такімі рубчыкамі. Спадніца гафрэ. Каўнер гафрэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тка́цтва, ‑а, н.

Выраб тканіны з пражы; галіна тэкстыльнай прамысловасць звязаная з вырабам тканін. // Майстэрства, тэхніка вырабу тканін. Ганне Красных ва ўмовах новага прадпрыемства давялося .. вучыць майстэрству ткацтва іншых. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́ндзіца, лэндыця, лэндыца, лындыця ’кліны пад пахамі ў кашулі’ (Сакал.), лендыцы, лэндвіцы ’тс’ (Тарн.). Відавочна, з лентица, параўн. ст.-рус. лентий, лентие ’шырокая стужка тканіны’, ’ручнік’, а таксама рус. ленда ’стужка’, якія са с.-грэч. λέντιον ’стужка льняной тканіны’ < нар.-лац. *lenteum, лац. linteum ’палатно’ (Фасмер, 2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Кавалак тканіны, які носяць на рукаве і пад.

Жалобная п.

2. Бінт ці іншы матэрыял, якім закрыта, завязана параненае месца або які дапамагае ўтрымліваць частку цела ў патрэбным становішчы.

Налажыць павязку на рану.

Гіпсавая п.

|| прым. павя́зачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Суцэльнае шво на паверхні тканіны, скуры і пад. Марыя шыла — вяла дробненькую строчку на рубчыку, Платон глядзеў на яе прыгожыя рукі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скума́т ‘шматок, кавалачак, абрэзак (тканіны)’, ‘жмут, пук’ (Нас.), ‘акравак’ (Касп., Барад.; віц., ЛА, 4). Гл. шкумат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́ркі, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка робіцца брудным (пра тканіны, адзенне светлага колеру). Маркая сукенка.

2. Такі, ад якога можна забрудзіцца. Не грэбаваў камбрыг і самай цяжкай і маркай салдацкай працаю... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турба́н, ‑а, м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы. Некаторыя былі пераапрануты ў артыстаў — быў поп, турак у высокім белым турбане. Хомчанка.

[Фр. turban з перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

Адвязаць лямкі.

Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памянш. ля́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ласі́ны, -ая, -ае.

1. гл. лось.

2. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Шчыльна аблягаючыя штаны з ласінай скуры як частка параднай формы некаторых палкоў старой рускай арміі (уст.).

Кірасіры ў ласінах.

3. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Вузкія штаны да шчыкалаткі з сінтэтычнай эластычнай тканіны, якія абцягваюць ногі.

Дзяўчына ў бліскучых ружовых ласінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)