напры́клад, пабочн. сл.
Для прыкладу (ужыв. пры пералічэнні, пры паясненні слова ў сказе, для ілюстрацыі папярэдняга выказвання).
Н., можна пайсці ў кіно, у тэатр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазна... (гл. позна...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «позна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: пазнаспеласць, пазнаспелы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шырака... (гл. шырока...).
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шырока...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: шыракагруды, шыракалісты, шыракатвары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што (са словамі «гук», «слова» і пад.).
Вымавіць, сказаць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць. Колас. Свядома ці несвядома грозна-ўрачысты правадыр і ўсемагутны шаман прараніў адно слова... па-польску. Брыль. Ліда Пятроўна папрасіла, каб выказваліся. Ніхто не прараніў ні слова. Каваль.
•••
Не прараніць слязы — не заплакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нат,
Разм. Скарочаная форма слова «нават».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́лька, ‑і, ДМ кальцы; Р мн. калек; ж.
1. Спецыяльна апрацаваная празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.
2. Копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле.
3. Слова або выраз, утвораны па ўзору слова або выразу іншай мовы. Слова «аднаасобнік» — калька рускага «единоличник». Слова «самавызначэнне» — калька рускага «самоопределение».
[Фр. calque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сло́ўца, ‑а, н.
Разм. Памянш.-ласк. да слова (у 1, 3 знач.); трапнае, удалае слова, выраз. Кожнаму з.. [навасёлаў] Колас хацеў зазірнуць у вочы, пачуць ад кожнага хоць адно, але самае дарагое слоўца. Лужанін. Дам я Вам слоўца, братняе слоўца, шчырае слоўца, — не знаю другіх. Купала.
•••
Закінуць (адмовіць) слоўца гл. закінуць.
Моцнае слоўца — тое, што і моцнае слова (гл. слова).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табу́, нескл., н.
1. У першабытных народаў: рэлігійная забарона на якое-н. слова, дзеянне, прадмет.
2. перан. Наогул пра што-н. забароненае.
Т. на алкаголь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
глыбака... (гл. глыбока...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «глыбока...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: глыбакаводны, глыбакадонны, глыбакадумны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крышталя... (гл. крыштале...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «крыштале...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: крышталяоптыка, крышталяфізіка, крышталяхімія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)