уну́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. у што. Утуліцца ў што-н. або, паваліўшыся з разгону наперад, уткнуцца тварам у зямлю, снег і пад.
У. ў падушку.
З разгону ў. тварам у пясок.
2. у што. Захапіўшыся, паглыбіцца ў што-н.
У. ў чытанне.
3. Апусціць галаву, панурыцца.
У. і маўчаць.
|| незак. уну́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паско́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Стаць больш хуткім. Рух поезда паскорыўся. □ У нашы дні нябачана паскорыўся бег часу. «Полымя». А пры павелічэнні хуткасці цягніка што атрымаецца? Тое ж самае — паскорыцца перавоз грузаў. Шыловіч.
2. Наступіць хутчэй, чым думалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скасаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Паглядзець скоса, скрыва. Генерал.. крыху скасавурыўся, калі я дастаў з чамадана бутэльку віна, але нічога не сказаў. Корбан. Певень скасавурыўся і круглым чырвоным вокам з цікаўнасцю глядзеў з-пад лаўкі. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устапы́рыцца, ‑рыцца; зак.
Падняцца ўверх (пра валасы, шэрсць, шчаціну і пад.); натапырыцца. Расказчык паглядзіць абалдзела, потым зразумее, і, сярдзіта чмыхнуўшы носам, — аж устапырыцца падстрыжаная шчапоцька вусоў — падымецца ад цяпла, буркне пад нос: — Пайсці хіба заставы праверыць... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гаварыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Выказаць усё да канца. І захацелася Якаву хоць раз у жыцці выгаварыцца перад людзьмі, падзяліцца з імі сваім горам. Лобан. Сідар маўчаў і паціху ўсміхаўся, чакаючы, калі Клім выгаварыцца і сціхне. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Страціць сваю маёмасць, багацце; збяднець. [Рамізнік:] — Я гандляваў селядцамі, балыком, пане. Потым, як гэты Даўгавус адкрыў яшчэ і гастраном, усе мы разарыліся. Лупсякоў.
2. Разм. Патраціць на што‑н. грошы. Разарыцца на кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.
1. Пачаць гарэць (у 1, 5—7 знач.).
У далечыні загарэўся агеньчык.
Загарэлася з вышак (пачаўся пажар). З. ідэяй (перан.). Вочы загарэліся ад цікаўнасці (перан.).
2. безас., каму з інф. Вельмі захацецца (разм.).
Загарэлася яму ісці ў грыбы.
3. перан. Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай.
Загарэлася спрэчка.
|| незак. загара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пашы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім, расшырыцца.
Трэшчына пашырылася.
2. Павялічыцца ў колькасці, аб’ёме.
Вытворчасць пашырылася.
3. Стаць вядомым многім, распаўсюдзіцца.
Чуткі хутка пашырыліся.
4. Расшырыць кола свайго дзеяння, ахапіць сабой.
Пашырылася камп’ютарызацыя беларускіх школ.
5. перан. Стаць больш шырокім па змесце, узмацніцца, паглыбіцца.
Кругагляд пашырыўся.
|| незак. пашыра́цца, -а́ецца.
|| наз. пашырэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праве́трыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад дрэннага паветра прытокам свежага; прасушыцца на ветры.
Пакой добра праветрыўся.
Зерне праветрылася.
2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры.
3. перан. Развеяцца, набрацца новых уражанняў, заняцца чым-н. дзеля адпачынку, забавы (разм.).
Трэба паехаць у падарожжа, каб п.
|| незак. праве́трывацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. праве́трыванне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паддо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак., да каго і без дап.
Заваяваць да сябе прыхільнасць; падлашчыцца. Каб паддобрыцца да дзяцей, старшыня прысеў на краёчку ложка і пачаў жартаваць. Пальчэўскі. [Эма:] — Гандляры так ужо стараюцца тавар збыць, што не ведаюць, як паддобрыцца, дагадзіць. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)