гармані́ст, а, М ‑сце, м.

Той, хто іграе на гармоніку. Казей хоць і жанаты чалавек, а любіў такія вечарынкі, дзе ён сам выступаў у ролі музыкі — ён быў не кепскі гарманіст. Колас. І песню зачаў гарманіст Пра сінія вочы дзяўчыны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́шкі, прысл.

Нямнога, крышку, чуць. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей. Лынькоў. Наталька хацела стаць трошкі бліжэй да дзвярэй. Колас. Можа, мне і здалося тады, што Сямён Васільевіч трошкі ўедліва сказаў апошнія словы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хоп, выкл. у знач. вык.

Ужываецца паводле знач. дзеясл. хапіць. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Колас. Выпусціць Косцік жабу на зямлю, а бусел хоп яе чырвонай дзюбай — і праглыне. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапі́ць, чаплю, чэпіш, чэпіць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Закрануць, зачапіць. [Юзік:] — А мяне адвялі на перавязачны пункт, а адтуль павезлі ў Адэсу ў шпіталь. Куля чапіла касці. Крапіва. Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапіла рука людская. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шынка́р, а, м.

Уст.

1. Уладальнік шынка або прадавец спіртных напіткаў у ім. Не было патрэбы адбудоўваць карчму і не было каму заступіць месца старога шынкара: сыноў Абрам не меў, а дочкі павыходзілі замуж. Колас.

2. Асоба, якая займаецца шынкарствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нелега́льшчына, ‑ы, ж.

Разм. Нелегальная літаратура, а таксама нелегальная дзейнасць. [Андросава:] — Усё маё навучанне ў апошнія дні складалася з таго, што я збірала дарослых і чытала ім усякую нелегальшчыну. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбярэ́жжа, а, н.

Прыбярэжная паласа зямлі. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранні,.. настаўнікі з вялікай прыемнасцю выкупаліся, папесціўшы голае цела на гарачым пяску прыбярэжжа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парафія́нін, а; мн. парафіяне, ‑фіян; м.

Веруючы, які адносіцца да якой‑н. парафіі. І цельшынскі звон, як відаць, добра ведаў звычаі сваіх парафіян, бо не спяшаўся канчаць скліканне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́ўначы, прысл.

У 12 гадзін ночы. Гадзіны за тры да заходу сонца цянькамі накіраваўся Гамыра на Папоўскія хутары, а апоўначы быў ужо на засадзе, вартуючы выганы і папары. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кно́цік, а, м.

Памянш. да кнот; маленькі кнот. Кноцік упаў на стол, агонь зусім апаў, але затрымаўся на момант, падняўся, асвяціў яшчэ на адзін міг газету і знік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)