разверте́ть сов.

1. (расширить отверстие) раскруці́ць, мног. параскру́чваць; (рассверлить) рассвідрава́ць, мног. парассвідро́ўваць;

2. (привести в круговое движение) раскруці́ць, мног. параскру́чваць;

разверте́ть колесо́ раскруці́ць ко́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́зубень, ‑бня, м.

1. Выступ, зуб на якім‑н. інструменце, прыладзе, дэталі машыны. Парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасц[ярню]. Сабаленка.

2. Абл. Рыбалоўны кручок. — А божачка ж мой, — залапатаў.. [Францкевіч], заграбаючы жменяю зазубні. — І падвойныя, і малыя, і вялікія. Во гэты на добрага шчупака. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махаві́к 1, ‑а, м.

Кола вялікага дыяметра з масіўным вобадам, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма. Рытмічна пляскаў пас, што ішоў ад махавіка трактара. Шамякін.

махаві́к 2, ‑а, м.

Грыб на тонкай ножцы з жоўта-бурай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

публі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца ў прысутнасці публікі, людзей; адкрыты. Публічная лекцыя. □ Паэт [Максім Танк] перакладаў вершы Пушкіна на беларускую мову яшчэ ў давераснёўскі перыяд, выступаў з іх публічным чытаннем. Бугаёў.

2. Прызначаны для шырокага кола людзей, грамадства, для грамадскага карыстання. Публічная бібліятэка. Публічная выстаўка.

•••

Публічны дом гл. дом.

[Ад лац. publicus — грамадскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябры́на, ‑ы, ж.

Разм. Кола, асяроддзе сяброў. Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. Чорны. Пападваконню ўжо вісла ўся Акілініна сябрына, што выспеўвала з ёй на бярвенні да позняй ночы. Вітка. // Сяброўская бяседа, пачастунак. Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць, кола тэм. Тэматыка даследаванняў. Былінная тэматыка. □ Тэматыка лірычных твораў Я. Коласа надзвычай разнастайная. «Беларусь». Рабочая тэматыка займае ўсё большае і большае месца ў творах беларускіх пісьменнікаў. Арабей. Сергіевічу, які ўпершыню браўся за гістарычную тэматыку, хацелася даць трактоўку яе ў народным духу. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экіпа́жны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да экіпажа ​1. Экіпажнае кола. Экіпажныя дзверы. Прызначаны для экіпажа.

2. у знач. наз. экіпа́жная, ‑ай, ж. Уст. Памяшканне для экіпажаў ці майстэрня, у якой іх робяць.

экіпа́жны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экіпажа ​2. Экіпажная маёмасць. Экіпажныя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́лесцік ’спадніца з даматканак палатна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да прасл. kolo, koleseкола’ (паводле формы спадніцы). Словаўтварэнне вельмі архаічнае:⇉kolestito < z < Zkoles‑t‑ik7 > . Пры дапамозе суфікса -/τ > могуць утварацца назоўнікі ад назоўнікаў (SP. 2, 36–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кру́глы, -ая, -ае.

1. Які мае форму круга, шара, кола або падобны да іх па форме.

К. мячык.

К. стол.

2. Поўны, абсалютны (разм.).

Круглая сірата.

К. выдатнік.

3. Вылічаны без дробавых адзінак.

Круглыя лічбы.

4. Увесь, цэлы (у спалучэнні са словамі год, дзень, суткі).

Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.

|| памянш.-ласк. кру́гленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; разм.).

|| наз. круглата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спі́ца, -ы, мн. -ы, спіц, ж.

1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам.

У коле не хапае многа спіц.

2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння.

3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.

4. Тонкі драцяны стрыжань для вязання.

Апошняя спіца ў калясніцы (разм.) —

1) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой-н. справе;

2) тое, што не мае вялікага значэння.

|| прым. спі́цавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)