сапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які сапсаваўся ад вільгаці і цяпла; згнілы, папрэлы; сатлелы. Дыхнула вільгаццю і пахам сапрэлага лісця. Скрыган. Каля станцыі ляжалі штабялі старых сапрэлых шпал. Грахоўскі.
2. Змакрэлы ад поту. Каля царквы, каля халоднай бочкі з хлебным квасам, калыхалася сапрэлая чарга. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што і без дап.
Складаць у стог, стагі (салому, сена і пад.). [Міша:] — Навошта мне горад? Я люблю зямлю. Люблю сена стагаваць. Мыслівец. Араў і стагаваў гадамі, Не для сябе, не для радні, — Пасталі доўгімі радамі Твае [хлебароб] цяжкія працадні. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаўбунава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Падобны на стаўбун (у 1, 2 знач.). Спачатку я пазнаў яго [Казіка] шапку стаўбунаватую, з суконным брылем, а потым ужо і яго самога. Якімовіч. Максім падміргваў, ківаў стаўбунаватай галавой у бок хлява. Асіпенка. Расхіналіся і трапяталі на ветры стаўбунаватыя шлемы. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрэаты́п, ‑а, м.
1. Металічная, гумавая або пластмасавая копія друкарскага набору, якая служыць для друкавання шматтыражных і паўторных выданняў; матрыца.
2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор, якога прытрымліваюцца; шаблон, трафарэт. У многіх артыкулах і вершах сталі стэрэатыпам «крывавыя мазалі» як сімвал працы і людскога гора. Грахоўскі.
[Ад грэч. stereos — цвёрды і typos — адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́дні, ‑яў; адз. сходня, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і сходы. Катэр стаіць напроці старых вязаў, і па сходнях бягуць, спяшаючыся, на паром людзі. Савіцкі. Усеўся [Іван] на халодных бетонных сходнях ганка і стаў чакаць. Дуброўскі. Матрос клаў доўгую сходню паміж бортам і берагам. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады́-сяды́, прысл.
Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз. Высока ў сінім небе тады-сяды курлыкалі журавы — першыя выраі пакідалі ўжо родны абжыты кут. Машара. Да вайны Аляксандр служыў у Гатчыне, у кавалерыйскім палку, і тады-сяды палучаў ад бацькі кароткія пісьмы. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футбо́л, ‑а, м.
Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд ударамі ног (ці галавы) імкнецца забіць мяч у вароты праціўніка. Яны бягуць з ракеткамі на карты, Гуляюць у футбол і пішуць вершы. Грахоўскі. Люблю я ў футболе юнацкую сілу, Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка.
[Англ. foot — нага і ball — мяч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1. Незак. да аддзяліць.
2. Служыць мяжой (у прасторы або часе). Ад жылога гарадка вытворчую базу аддзяляе векавы бор, што працягнуўся на пяць кіламетраў ўшыркі. Грахоўскі. Лічаныя дні, а можа гадзіны аддзяляюць.. [Нявіднага] ад цёмнага, жудаснага ў сваёй пустаце і маўклівасці нябыту. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адро́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Заўважыць розніцу паміж прадметамі, з’явамі; распазнаць, вылучыць. [Сцяпан:] — Іншага сабаку — ваўкарэзіну нават спрактыкаванаму воку цяжка адрозніць ад ваўка. Пальчэўскі. На парозе з’явіліся дзве невялічкага росту бялявыя дзяўчынкі, настолькі падобныя адна да аднае, што іх можна было адрозніць толькі па прычосках. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ато́пкі, ‑аў; адз. атопак, ‑пка, м.
Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся ўчарашнім пылам. Кулакоўскі. На.. [хлопцу] была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)