геро́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Храбры, самаадданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі.

Г.

Вялікай Айчыннай вайны.

Г. працы.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора.

Г. рамана.

3. чаго. Асоба, што ўвасабляе ў сабе характэрныя рысы эпохі, асяроддзя.

Г. нашага часу.

4. каго-чаго. Чалавек, які чым-н. вылучыўся, які з’яўляецца прадметам захаплення.

Г. дня.

Герой Беларусі — найвышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам.

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

Горад-герой — ганаровае званне, прысвоенае гарадам, насельніцтва якіх праявіла масавы гераізм і мужнасць у абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крэпасць-герой — ганаровае званне, прысвоенае Брэсцкай крэпасці за абарону і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

|| ж. гераі́ня, -і, мн. -і, -раінь.

Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР шматдзетным маці, якія выхавалі не менш як 10 дзяцей.

|| прым. геро́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́йка², -і, ДМ -йцы, мн. -і, рэ́ек, ж.

1. На чыгуначным пуці: вузкі стальны брус, па якім коцяцца колы цягніка.

Мацаванне рэек да шпал.

2. перан. У некаторых спалучэннях: напрамак, шлях.

Стаць на новыя рэйкі.

На рэйках інтэнсіфікацыі.

На рэйкі чаго, у знач. прыназ. з Р — на які-н. шлях, на пэўны напрамак.

Перавесці вытворчасць на рэйкі аўтаматызацыі.

|| прым. рэ́йкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рэйкавая дарога (чыгунка). Рэйкавая вайнагады Вялікай Айчыннай вайны: дзеянні партызан, якія падрывалі варожыя цягнікі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.

1. гл. гуляць.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.

Г. ў шахматы.

Спартыўныя гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.

Дзіцячая настольная г.

4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

Небяспечная г.

Двайная г.

Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жэст ’рух рукі, галавы і г. д.’ Рус., жест, польск. gest. Ст.-бел. жестъ з пачатку XVII ст. (Булыка, Запазыч.). Паколькі рус. жест у 20–30‑я гады XVIII ст. (Біржакова, Очерки, 361), трэба лічыцца з самастойным шляхам запазычання з франц. geste < лац. gestus (з XV ст., Блох-Вартбург, 289), дзе ад gerō ’несці’ (Эрну-Мейе, 273; Вальдэ-Гофман, 1, 595). Калі не з франц., то, можа, з іншай раманскай крыніцы, дзе g > ž.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак. (часцей з адмоўем).

Разм. Дамагчыся чаго‑н. настойлівымі просьбамі. Як адвячоркам над соннымі водамі Кнігаўка ўсё не дапросіцца піць, — Тры гады я не чуў. Барадулін. У яго зімой снегу не дапросішся. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Разм. Зрабіць невялікі рамонт; паправіць крыху. Хадзіў [Алёшка] па шкляроў, па водаправодчыкаў — трэба было падправіць адно, пад рамантаваць другое. Лынькоў. Дом за апошнія гады падрамантавалі, павесілі ацынкаваныя вадасцёкавыя трубы, новыя, бліскучыя. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажаўце́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць жаўцець, зрабіцца жоўтым. Праз два гады, пад восень, адразу неяк зажаўцелі аж чатыры ліпы. Пальчэўскі.

2. Паказацца, вылучыцца сваім жоўтым колерам. Далей наблізіўся забалочаны луг, за якім раптам зажаўцелі пясчаныя зыбучыя гурбы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́на, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяняць, заменьваць — замяніць. Замена старых дэталей новымі.

2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго‑, што‑н. Знайсці сабе замену. □ — Стамілася. Гады, дачушка, не тыя ўжо. Замена мне патрэбна. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыраста́ць, ‑ае; зак.

1. Вырасці, стаць дарослым (пра вялікую колькасць моладзі). Тры гады не быў.. [Андрыян] у Клёнавічах і от прыйшоў на вечарынку. Здзівіўся: столькі дзяўчат навырастала! Марціновіч.

2. У знікнуць, з’явіцца ў вялікай колькасці. Навырастала дрэў. Навырастала пасёлкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыча́сце, ‑я, н.

1. Абрад прычашчэння. Прыняць прычасце. □ [Домна:] — Я ўжо два гады на споведзь і на прычасце не хадзіла. Лобан.

2. Віно з кавалачкамі просвіры, якое ўжываецца для прычашчэння. [Дзед] пастаяў у царкве, памаліўся, каўтануў лыжачку салодкага прычасця. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)