му́рза, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Неахайны або мурзаты чалавек. — Хадзем памыю хоць, мурза ты, — усміхнулася маці сыну. Арабей. Хлопцы на хаду скідалі камбінезоны і неяк адразу ператвараліся з нязграбных мурзаў у франтаватых маладых людзей. Асіпенка.
мурза́, ‑ы́, м.
Тытул татарскай феадальнай знаці ў 15 ст. // Асоба, якая носіць такі тытул.
[Ад перс. mīrza.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навасёл, ‑а, м.
1. Той, хто пасяліўся ў новым доме або ў новай кватэры. Скора новы дом і засялілі. Я нават і не заўважыла, калі пераехалі навасёлы. Арабей.
2. Той, хто нядаўна пасяліўся на новым месцы, прыехаўшы аднекуль здалёк. Палатка і рамантычны быт, праца ў адным катлаване здружылі ўсіх першых навасёлаў. Грахоўскі. Ля кастра пелі песню пра цалінных навасёлаў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аце́слівы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым. Арабей.
2. перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар. // Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нетрыва́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае надзейнай моцы, якасці, хутка разбураецца. Нетрывалы падмурак. Нетрывалая драўніна. □ Грунт аказаўся нетрывалы не толькі ў простым, але і ў пераносным сэнсе. Арабей. Невялікі вецер лёгка разносіў салому, а моцныя віхуры часта зусім разбуралі нетрывалую страху. В. Вольскі.
2. перан. Няўстойлівы, ненадзейны, хісткі. Нетрывалае становішча. Нетрывалыя веды. Нетрывалае шчасце. □ Сон.. [жанок] быў трапяткі, нетрывалы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́мпа 1, ‑ы, ж.
Прыстасаванне, якім пампуюць вадкасць або газ; насос. Матор помпы ўключаны, шланг укідаюць у студню, і вось — струмень вады, ператвораны ў страшную сілу, уразаецца ў полымя... Брыль.
по́мпа 2,
Непраўдзівая, паказная пышнасць. [Слаўка:] — Навошта ўся гэтая помпа, з якой вы праводзіце нарады камандзіраў партызанскіх груп? Новікаў. Адкрыццё бальніцы ў свой час адбывалася з вялікай помпай, аб ім многа пісалі. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Спароць усё, многае. І цяпер тыя дзед і баба, тая нізкая, чорная хата здаюцца Раі сном, хоць яна і ведае, што гэта быў не сон, што тыя дзед і баба яе ратавалі. Паспорвалі жоўтыя латы з яе адзежы, сюды, у бальніцу, прывезлі. Арабей. — [Задрапей] падкраўся, як злодзей, да млына, узлез на плот і паспорваў [ластаўчыны гнёзды]. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храбрэ́ц, ‑раца, м.
Храбры чалавек. Між буданоў фарсіста круціўся на шэрабокім трафейным жарабку камандзір атрада, прыгажун і храбрэц Мікола Глівенка, ён жа «дзядзька Коля». Хадкевіч. / у іран. ужыв. — Ну, што ж, на ракаў ты храбрэц... — згаджаўся дзед з Міколкам. Лынькоў. — Шапку вазьмі, храбрэц! — крыкнула Галя, убачыўшы, што ён нават забыўся падняць сваю фарсістую шапку-капітанку і тая, пакамечаная, валяецца на зямлі. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаслі́віць, ‑віць; незак.
Разм.
1. каго-што. Рабіць шчаслівым каго‑, што‑н. Але Раю шчаслівіць і расставанне. Яна ж сама сказала Барысу, каб ён ішоў у партызаны, сама сказала, што застанецца з яго маткаю. Арабей.
2. безас. Шанцаваць. — Калі б гэта я адзін, а то з дружбакамі на балоце быў, — выкручваўся Даніла Сямёнавіч. — Хлопцам зноў не шчаслівіла [на качкі], дык падзяліўся. Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выражае эмоцыі; выкліканы эмоцыямі, напоўнены эмоцыямі. Эмацыянальная прамова. Эмацыянальная гульня. □ А па вачах было відаць, што жанчына кожную хвіліну жыве багатым эмацыянальным жыццём. Арабей. І ўсё ж ад эпізода да эпізода фільм набірае тэмп і пругкасць, расце эмацыянальны напал падзей. «ЛіМ».
2. Здольны жыва рэагаваць на што‑н.; не разважны, нястрыманы. Эмацыянальны характар. Эмацыянальны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
індывідуа́льнасць, ‑і, ж.
1. Сукупнасць характэрных, адметных рыс, якія вылучаюць якую‑н. асобу або з’яву. Мастацкая індывідуальнасць паэта. Індывідуальнасць стылю. □ У аповесці «Сонца пад шпалы» Хе. Шынклер выявіў сябе як пісьменнік са сваім почыркам, са сваёю творчаю індывідуальнасцю, са сваім стылем. Арабей.
2. Чалавек як уладальнік і носьбіт асабістых, характэрных для яго рыс, асаблівасцей; асоба. Гераізм мас у.. паэме раскрываўся праз паказ гераізму індывідуальнасцей. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)