матадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мато́рны², -ая, -ае.

1. гл. матор.

2. Які прыводзіцца ў рух маторам.

Маторная піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меладэклама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які займаецца меладэкламацыяй.

|| прым. меладэклама́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́сны,

У выразе: месны склон — склон, які адказвае на пытанні аб кім? аб чым?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́чаны, -ая, -ае.

Які мае на сабе нейкую метку, знак.

Мечаныя гусі.

Мечаная бялізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мім, -а, мн. -ы, -аў, м.

Акцёр, які іграе толькі сродкамі мімікі, без слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраўда́ны, -ая, -ае.

Які мае апраўданне (у 2 знач.) у чым-н.

Апраўданая рызыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрацо́ўчы, -ая, -ае.

Які служыць для апрацоўкі, прызначаны для апрацоўкі.

А. інструмент.

Апрацоўчая прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтадаро́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог.

А. тэхнікум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безавары́йны, -ая, -ае.

Які не меў аварый, крушэнняў.

Б. рух.

|| наз. безавары́йнасць, -і, ж.