не́гры, ‑аў; адз. негр, ‑а, м.; негрыцянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. негрыцянкі, ‑нак; ж.
Асноўная група карэннага насельніцтва трапічнай Афрыкі, якая характарызуецца цёмным колерам скуры, а таксама нашчадкі прадстаўнікоў гэтай групы, якіх прымусова вывезлі каланізатары ў Амерыку ў 16–19 стст. Рабства яшчэ не пазбыта ў амерыканскіх калоніях, А ўжо няволяй прыбітыя, Негры змагаюцца сёння. Тарас.
[Фр. négre ад лац. niger — чорны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́бары, ‑аў; адз. няма.
Выбары кіруючых органаў у некаторых арганізацыях, якія праводзяцца праз пэўныя прамежкі часу. У верасні 1917 года ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму адбыліся перавыбары Мінскага Савета. «Полымя». // Паўторныя выбары ў выпадку адмены першых выбараў. Лескавец папрасіў сакратара: — Прашу, таварыш Ладынін, паставіць пытанне аб перавыбарах старшыні. Я не магу больш. Я сыты па горла... Хопіць!.. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́дступ, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падступаць — падступіць і падступацца — падступіцца (у 1 знач.).
2. звычайна мн. (по́дступы, ‑аў). Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго‑н. Дзесьці на подступах да станцыі раздаўся далёкі яшчэ гудок цягніка. Лынькоў. Подступы да Мінска немцы ахоўвалі пільна. Новікаў. З гэтага месца добра праглядаліся ўсе подступы да шалаша. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́вады, ‑аў; адз. няма.
Дзеянне паводле дзеясл. праводзіць — правесці (у 7 знач.); развітанне з тым, хто ад’язджае, адыходзіць. Провады ў армію. Провады гасцей. □ На провадах былі родзічы тых, хто ад’язджаў, і шмат хто з аднавяскоўцаў. Шахавец. // Разм. Развітальны вечар, бяседа. — Ды, праўду сказаць, я і провады ўчора наладзіў. Але ўсё ж з нагрэтым кутком шкада расставацца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́цемкі, ‑аў і ‑мак; адз. няма.
1. Тое, што і прыцемак. За акном, у лёгкіх прыцемках, ляжала заснежаная зямля. Ракітны. Свякруха.. доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ.
2. Пара сутак, калі стаіць паўзмрок, паўцемра. Злучэнне пратрымалася да прыцемак... М. Ткачоў. Яшчэ былі прыцемкі — дзень толькі-толькі пачынаўся. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамяство́, ‑а; мн. рамёствы, ‑аў; н.
Вытворчасць якіх‑н. вырабаў ручным саматужным спосабам з дапамогаю простых прылад. Ганчарнае рамяство. □ Непадалёк ад нас жыла сястра маёй маці з мужам шаўцом — саматужнікам, у якога я стаў вучыцца рамяству. А. Александровіч. // Прафесія, занятак. [Астап:] — Ах ты, кажу, падшыванец!.. Не хочаш вучыцца — дык асвойвай бацькава рамяство, садзіся за машыну і круці баранку. Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́кі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. скакаць (у 6 знач.); танцы. Панна Ядвіга пусцілася ў скокі з сваім «кавалерам». Бядуля. І рогат, песні, скокі, смех Праз водгук у бары Звіняць у Малінаўцы маёй Да позняе пары. Русак.
•••
Скокі святога Віта — нервовая хвароба, пры якой назіраецца міжвольнае паторгванне мускулаў твару або якой‑н. часткі цела; харэя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцёкі, ‑аў; адз. няма.
1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду... «Полымя».
2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя. Паслядовіч. Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрукт, ‑а, М ‑кце, м.
1. звычайна мн. (фру́кты, ‑аў). Ядомы плод некаторых дрэў і кустоў. У гэтай мясцовасці шмат апельсінавых садоў і рысавых палёў. Увесь год свежыя фрукты, яркія кветкі. В. Вольскі.
2. перан. Разм. пагард. Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі; тып, суб’ект. Бач ты, фрукт! Яшчэ малако на губах не абсохла, а павучае ўжо, куранё! Каршукоў.
[Лац. fructus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыча́л, -а і -у, м.
1. -у, гл. прычаліць.
2. -а, мн. -ы, -аў. Вяроўка, канат, якім прычальваюць.
Замацаваць, кінуць, падаць п.
3. -а, мн. -ы, -аў. Месца, дзе прычальваюць.
Карабель стаіць каля прычала.
|| прым. прыча́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)