прыле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца пры лесе, знаходзіцца каля лесу. Прылеснае поле ўжо два гады не аралася і не сеялася. Шахавец. Немцы наязджалі ў Бацькавічы не часта. Мабыць, пабойваліся: усё-такі прылесная вёска. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыні́ць, пыню, пыніш, пыніць; незак., што.

Абл. Рабіць усё неабходнае па гаспадарцы; даглядаць. У сялянскіх дварах снуюць людзі, пыняць свае гаспадарскія справы, канчаючы клопат кароткага дня. Колас. Маці паліла ў печы, пыніла гаспадарку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Тое, што і вясёлка. Над возерам перакінула сваё каляровае каромысла радуга, але вясёлы, бліскучы грыбны дожджык усё яшчэ ішоў. В. Вольскі. Стала радуга, як арка, У блакіце. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́ўпішча, ‑а, м.

Разм. Вялікае зборышча людзей; натоўп. І хаця ўсе захоўвалі парадак і не чуваць было ні рэзкіх выклікаў, ні гучных галасоў, усё ж адчувалася пэўная напружанасць ва ўсім гэтым стоўпішчы народу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́та, ‑ы, ДМ траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. траціць.

2. звычайна мн. (тра́ты, трат). Расход, выдатак. [Жэня:] — Усё роўна, Вася, хутка трэба будзе перабірацца ўсім... Толькі непатрэбныя траты цяпер утраіх ехаць... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убялі́ць, убялю, убеліш, убеліць; зак., што.

1. Добра выбеліць. Убяліць палотны.

2. Зрабіць усё белым, накрыць чым‑н. белым. Снег убяліў зямлю. Квецень убяліла сад.

3. Запэцкаць чым‑н. белым. Убяліць касцюм у мел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлюпата́ць, ‑поча; незак.

Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном. Хадановіч. Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалёўчына, ‑ы, ж.

Разм. Шалёвачная дошка. Бацька сам зрабіў.. [паліцу]. Абгабляваў дзве тоўстыя дошкі, уверсе пілкай закругліў іх, папраразаў па тры папярочныя пазы, упусціў у іх абгабляваныя шалёўчыны і прыбіў усё гэта да сцяны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кастру́ля ’каструля’ (ТСБМ, БРС, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кастрю́ля (дыял. кастру́ля), укр. кастру́ля (у Фасмера, 2, 208: укр. костру́ля). Запазычанне з еўрапейскіх моў. Паводле Фасмера, там жа, відавочна, узята з ням. мовы (Kastrol, Kasserolle). Першакрыніцай з’яўляецца франц. casserolle ’каструля’ (Фасмер сумняваецца, што першакрыніцай можа быць гал. kastrol або н.-ням. kastroll). Шанскі (2, К, 88) усё ж мяркуе, што хутчэй за ўсё крыніцай рус. слова з’яўляецца гал. мова (у Пятроўскую эпоху гэта слова было ў марской лексіцы); ням. крыніца здаецца менш верагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бац 1 ’пацук’ (Касп., Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Інстр. II). Параўн. і бацу́к ’вадзяны пацук’ (Лысенка, ССП). Усё гэта формы з азванчэннем да пацук, пац ’тс’ (гл.).

Бац 2 ’малое дзіця, вельмі рухавае’ (Янк. Мат.). Гэта пераноснае ўжыванне слова бац ’пацук’. Магчыма, далей сюды адносяцца таксама (спачатку як пераносныя назвы) бацю́к, бацю́та хлопчык’ (Касп.), бацю́та ’перарослы гарэза’ (Нас.). Але не выключаецца, што апошнія словы — утварэнне ад ба́ця, ба́цька. Параўн. бацю́та, бацю́ля ’сын, які падобны да бацькі тварам ці ўчынкамі’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)