наме́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Замысел што-н. зрабіць.

Добрыя намеры.

◊

З намерам — з пэўнай мэтай, знарок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́ты, -ая, -ае (разм.).

1. З вялікім носам.

Н. твар.

2. З доўгай, вялікай выступаючай часткай.

Насатая лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́нны, -ая, -ае.

1. Зроблены з дробна размолатай пшаніцы.

Манныя крупы.

2. Прыгатаваны з манных круп.

Манная каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісцяны́, -а́я, -о́е (разм.).

1. Пра дрэвы з лістамі.

Лісцяныя дрэвы.

2. Які складаецца з лісця.

Лісцяная падсцілка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саладу́ха, -і, ДМ -ду́се, ж.

Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі.

Дзеці перабіваліся на бульбе з саладухаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаге́ці, мн., нескл.

Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе доўгіх саломінак, якія адварваюцца цалкам.

С. з таматным соусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́дзень², -ю, м. (разм.).

Квашаніна, загусцелая яда з мяснога або рыбнага навару з кавалачкамі мяса, рыбы.

Талерка студзеню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танкашэ́рсны, -ая, -ае.

З тонкай шэрсцю; зроблены з тонкай шэрсці.

Танкашэрсная авечка.

Танкашэрсная тканіна.

|| наз. танкашэ́рснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хваста́ты, -ая, -ае.

З хвастом (у 1 знач.) або з вялікім ці густым хвастом.

Хвастатая лісіца.

Хвастатая камета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак.

1. каго (што). Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.

З. студэнтам.

З. на работу.

З. у адстаючыя.

2. што. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.

З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.

З. у агульны бюджэт.

3. што. Прыняць што-н. у лік чаго-н.

З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.

4. што. Адобрыць, паставіўшы залік.

З. курсавую работу.

|| незак. залі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. залі́чванне, -я, н.

|| наз. залічэ́нне, -я, н.