крэдыто́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба або ўстанова, якія даюць грошы або тавары ў крэдыт.

|| прым. крэдыто́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ўра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Назва буйных мужчынскіх праваслаўных манастыроў, якія падпарадкаваны найвышэйшай царкоўнай уладзе — Сіноду.

Кіева-Пячэрская л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэлега́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Група дэлегатаў, якія прадстаўляюць той ці іншы калектыў, дзяржаву і пад.

Замежная рабочая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́р², -у, мн. -ы, -аў, м.

У забабонных уяўленнях: магічныя словы, якія маюць гаючую, лекавую сілу.

З. ад болю зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зброд, -у, М -дзе, м., зб. (разм., пагард.).

Людзі, якія належаць да разбэшчаных, злачынных, антыграмадскіх элементаў.

Усякі з.

Фашысцкі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бестсе́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Папулярная кніга, фільм і пад., якія маюць камерцыйны поспех.

Гэты раман — першы б. аўтара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзе́нне, -я, н.

Вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяваюць і носяць на сабе.

Зімовае а.

Магазін жаночага адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́сны.

○

Абвесны лад — у граматыцы: сукупнасць асабовых форм дзеяслова, якія паказваюць на наяўнасць дзеяння ў цяпер., прош. і буд. часе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́каўка, -і, ДМ ікаўцы, ж. (разм.).

Міжвольныя ўдыхальныя рухі і адрывістыя гукі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы.

І. мучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Увезці (увозіць) з-за мяжы якія-н. тавары.

І. абсталяванне.