канфідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Тайны агент, агент разведкі. На гэтага Якаўца даўно вастрылі зубы мясцовыя хлопцы, бо добра ведалі, што гэта канфідэнт. Дамашэвіч. Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі. Сабаленка. // Уст. Чалавек, якому давяраюць сакрэты, тайны, з якім вядуць інтымныя размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мара́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маралі. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.

2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль. Маральны ўчынак. Маральны абавязак.

3. Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека. Маральная падтрымка. □ Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля .. удалага стрэлу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб. Хіба маралі спажыўца І звычкам эгаіста Знаёмы шчырасць пачуцця, Парывак думак чыстых?! Звонак. [Перагуд:] Вы палюбілі.. [Шумейку] яшчэ больш. [Наталля:] Людзі ў такіх справах вялікія эгаісты. Яны заняты толькі сабою і не заўважаюць, што прычыняюць боль другім. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меланхо́лія, ‑і, ж.

1. Сумны настрой, нуда, туга. На сэрца наплыла крыўда, якая ўсё часцей і часцей псавала [Шалюту] настрой, наводзіла на яго цяжкую непазбыўную меланхолію. Дуброўскі.

2. Псіхічнае расстройства, якому характэрны прыгнечаны стан, беспрычынныя страхі, недарэчныя ідэі.

•••

Чорная меланхолія — вельмі дрэнны настрой, туга, якая гняце бесперастанку.

[Ад грэч. mélas — чорны і cholē — жоўць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неперамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга перамагчы. Як непераможны асілак, Кастрычнік ідзе па зямлі. Аўрамчык. Народ устане з новай сілай Непераможны, горды, грозны. Танк. // Такі, якому цяжка процістаяць; непераадольны. Гэты праект захапіў дзядзьку Марціна сваёю простасцю і ў той жа час непераможнаю сілаю свайго доваду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...крылы, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: а) які мае столькі крылаў (у 1, 2 і 3 знач.), колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: двухкрылы; б) які мае такое крыло (у 1, 2 знач.), характарыстыка якому дадзена ў першай частцы, напрыклад: лёгкакрылы, чырванакрылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размаі́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Якому ўласцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў — хвоі, ягадніку, травы. Сачанка. Ужо можна было разгледзець іх размаітую вопратку: доўгія і кароткія сялянскія кажухі, салдацкія шынялі, картовыя чорныя ватоўку і зайздрасць многіх партызан — зялёныя армейскія бушлаты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмасці́цца, ‑машчуся, ‑мосцішся, ‑мосціцца; зак.

Разм. Узабрацца на што‑н. высокае або на верх чаго‑н. Узмасціцца на дах. // Заняць пэўнае месца, пасаду. Не пераварот у царскім палацы, не змова свіцкіх генералаў з наследнікам, якому да свербу карціць самому ўзмасціцца на трон, — помста ад імя народа. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паня́ць ’тое ж, што і зразумець’ (ТСБМ), ’абучыцца добра якому-н. рамяству; заліваць вадою; уступіць у шлюб’ (Нас.), ’заліць вадою; зразумець’ (Бяльк., Юрч.), ’зразумець, злавіць, знайсці’ (Сл. ПЗБ), поня́ць ’злавіць’ (ТС), поня́цца ’узяцца; набрацца, пакрыцца, праявіцца’ (ТС). Дэрыват з прыстаўкай po‑ ад прасл. jęti з устаўным н. Гл. узяць. Значэнне ’зразумець’ — семантычнае запазычанне з рус. понять ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы.

2. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой‑н. начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы.

3. Пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай. Рулет з макам.

[Фр. roulette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)