раскармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
Сытна, добра кормячы, зрабіць тлустым, сытым. [Кажамяка:] Толькі асушыць балота, тады будзе тваёй птушцы раздолле. Кармі, Васіліса Прохараўна, хоць раскармі сваіх курэй. Гурскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рэко́рдны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца рэкордам; найвышэйшы, найбольшы. Рэкордны ўраджай. Рэкордная лічба. □ Хоць мясцовыя спартсмены і не паказалі рэкордных вынікаў, але самыя гарачыя апладысменты дасталіся іменна ім. «Звязда».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сва́ціца, ‑ы, ж.
Разм. Ласк. да свацця (у 2 знач.). Хоць віном, а не вадзіцай Поіш мяне, сваціца, Не хачу з табой вадзіцца, Бо ты любіш вадзіцца. Гілевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
старасто́ўства, ‑а, н.
Пасада і занятак старасты. Хоць цётка Ганна з горкай іроніяй ставілася да старастоўства свайго чалавека, але ў справы яго не ўмешвалася, дужа не дапякала. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
чу́чело
1. пу́дзіла, -ла ср., чу́чала, -ла ср.;
2. (пугало) пу́дзіла, -ла ср.;
3. перен., бран. пу́дзіла, -ла ср.;
◊
чу́чело горо́ховое хоць у кано́плі стаўля́й; патаро́ча салапа́тая;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Досць ’досыць’ (БРС). Як і до́сыць (гл.), узыходзіць да слав. *do syti (*do sъti). Наўрад ці можна думаць пра запазычанне з польск. dość ’тс’ (< dosyć; гл. Слаўскі, 1, 158–159), хоць такая магчымасць не выключаецца (бел. досць. здаецца, на ўсх.-слав. тэрыторыі ізаляванае, няма ў іншых усх.-слав. мовах, калі не лічыць укр. дыял. до́ста). Агляд роднасных форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 86–87.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
заты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць тыкаць 1.
заты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць тыкаць 2.
затыка́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да заткнуць.
•••
Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.
Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.
Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.
затыка́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да заткаць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пага́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Ганарлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; ганарыстасць. Ставіцца з пагардай да каго-небудзь. □ На адной з вуліц Мінска Грышка прыглядаецца ў твар жандара, які едзе з пагардай на буланым кані. Чарот. // Поўная адсутнасць павагі да каго‑, чаго‑н.; здзек. Выказаць пагарду. □ Хоць пагарду цярплю, — Мушу быць глух і нем; Хоць свет хлебам кармлю, Сам мякіначку ем. Купала. Вочы.. [настаўніцы] загарэліся халодным і жорсткім агнём пагарды. Шчарбатаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
выго́дна,
1. Прысл. да выгодны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Добра, прыемна, з дастатковай колькасцю выгод. Хоць заплаціць, прыходзіцца дорага, затое ж ехаць будзе выгодна. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́пакутаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. Перанесці многа пакут, гора. Хоць многа.. [Блецька] выпакутаваў і высумаваў, але ўсё мінулася, ён дасягнуў свайго. Чорны.
2. што. Дамагчыся чаго‑н. у пакутах.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)