Камуні́стпрыхільнік камунізму’ (Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Запазычанне з польск. ці з рус. мовы, куды слова прыйшло з ням. (< англ. < франц. моў). У рус. мову магло трапіць непасрэдна з франц. (Шанскі, 2 (К), 236; Слаўскі, 2, 402). Значэнне ’член камуністычнай партыі’ (ТСБМ) з’яўляецца савецізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

метады́ст 1, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па методыцы выкладання якога‑н. прадмета.

метады́ст 2, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік метадызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмідарыя́нец, ‑нца, м.

Удзельнік або прыхільнік контррэвалюцыйнага перавароту 27 ліпеня 1794 г. у Францыі (9 тэрмідора 11 года па рэспубліканскаму календару).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...філ,

Другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае друг, прыхільнік усяго таго, што названа першай часткай слова, напрыклад: славянафіл, германафіл, бібліяфіл.

[Ад грэч. philéō — люблю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто з захапленнем пакланяецца каму-, чаму-н.; прыхільнік.

П. мастацтва.

П. чыйго-н. таленту.

2. Закаханы ў каго-н. чалавек.

У яе было многа паклоннікаў.

|| ж. пакло́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анархі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільнік анархізму, член арганізацыі анархістаў.

2. Разм. Чалавек, які не падпарадкоўваецца правілам вытворчай і грамадскай дысцыпліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Член сацыялістычнай партыі; паслядоўнік сацыялістычнай вучэння.

2. Прыхільнік сацыялізма (у 3 знач.). Правыя сацыялісты. Буржуазны сацыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лібера́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.).

2. Член ліберальнай партыі.

3. Чалавек, які свабодна мысліць, вальнадумец.

4. Паблажлівы, памяркоўны чалавек.

|| ж. лібера́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

после́дыш разг.

1. (младший в семье) пасле́дак, -дка м.;

2. перен. паслядо́ўнік, -ка м., прыхі́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Папежы́нецпрыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. papież ’папа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус. па́пеж < польск. papieżФасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш. papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)