упо́плеч, прысл.

Разм. Тое, што і поплеч. Ісці ўпоплеч. □ Стань жа ўпоплеч, мой друг, і на хвілю замры! Гілевіч.

•••

З векам упоплеч гл. век.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шатрава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для шатравання зерня ў млыне. // Спецыяльны механізм для такой жа работы ў складаных малатарнях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трава, мурог / што вырасла ў тым жа годзе пасля скошанай: атава

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

стэла́ж I, -жа́ м., в разн. знач. стелла́ж;

кні́жныя ~жы́ — кни́жные стеллажи́;

паста́віць вёслы ў ~жы́ — поста́вить вёсла в стеллажи́

стэла́ж II, -жу́ м. (биржевая сделка) стелла́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камісіёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Камісійны магазін. — Ідзі зараз жа ў краму ці камісіёнку і купі сабе цёплую шапку. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начле́жніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да начлежніка. Толькі калі пачало ўжо днець, аказалася, што жывёліна хадзіла тут жа, зусім недалёка ад начлежніцкага агню. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неарганізава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан неарганізаванага. З першых жа дзён Максіму прыйшлося ваяваць з сялянскаю кансерватыўнасцю, з неарганізаванасцю. Колас. Неарганізаванасць — вораг любой справе. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папагавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак.

Разм. Гаварыць доўга, неаднаразова. У людзей жа гэтак: хочуць дабра ці бяду жадаюць, усё адно раней папагавораць, пагалоску пусцяць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбі́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць разбітнога. Але от жа як увосень Людка пайшла ў першы клас, быццам дзіця хто падмяніў: дзе дзяваліся яе рэзвасць, разбітнасць! Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́тар, ‑а, м.

Спец. Нерухомая частка электрычнай машыны (генератара, рухавіка і пад.). На статары — нерухомай аснове генератара — у такіх жа пазах таксама размешчана абмотка. Рунец.

[Англ. stator ад лац. sto — стаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)