уха́ба, ‑ы, ж.

Выбоіна, калдобіна, няроўнасць на дарозе. Рыпяць драбіны, падскакваючы на ўхабах. П. Ткачоў. Дарога была няроўная, слізкая, з ухабамі, сані кідала з боку на бок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лак ’сухая частка дарогі паміж дзвюма рэкамі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі’ (БРС, КТС); ’вялікі браднік’ (КТС, Шат.); ’невад’ (Бяльк.); ’гужавая лясная дарога; дарога, па якой вазілі (валачылі) таварны лес на рум’ (Яшк.); ’зімняя дарога ў лесе, па якой вывозяць волакам бярвенне’ (Бяльк.); ’рыбацкая сетка — мех’ (З нар. сл.); ’рыбацкая сетка — мех на двух шастах’ (Анік., 59, Янк. I, Крыв.); ’верхні брус будынка, на які накладваюцца кроквы’ (Некр., 219); ’чалавек, які валачэ карабель’ (Др.-Падб.). Рус. во́лок ’сухая частка дарогі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі волакам’; ’гушчар, з якога зрубленае дрэва можна выцягнуць толькі волакам’; ’лясная гужавая дарога’; ’дарога’; ’плыўная сетка — мех’, укр. во́лок ’браднік’; ’вяроўка, з дапамогай якой цягнуць валамі копы сена і г. д.’; ’нерасколаты цурбан, бервяно’, польск. włok ’браднік, невад’, в.-луж. włoka ’шлейф, полаз, башмак плуга; невад’, чэш. vlak ’невад; валакуша; цягнік’, славац. vlak ’цягнік’ балг. влак ’невад’, серб.-харв. vlȃk ’цягнік; невад’, дыял. vlākȁ ’лясная дарога, па якой вывозяць дровы’ (Курціна, Этимология, 1968, 97), славен. vlȃk ’невад’, а таксама vlak, vláka ’шлях, якім перапраўляюць сена, дровы і інш. з гары ў даліну’ (Курціна, там жа). Прасл. volkъ ад *velkti > валачы (гл.) (Фасмер, 1, 341; Махэк₂, 693; Рудніцкі, 1, 468). Роднаснае літ. ãpvalkas ’адзежа, халявы ботаў’, ùžvalkas ’пакрывала’, лат. valks ’спуск вады; скразняк’, uzvalks ’верхняе плацце’, грэч. όλχός ’баразна’, лац. sulcus ’тс’ (Траўтман, 350; Мейе, Études, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нізавы́, -а́я, -о́е.

1. Які дзейнічае каля самай паверхні зямлі, вады і пад.

Н. вецер.

2. Які знаходзіцца ў нізкім месцы.

Нізавая дарога.

3. Які ўтварае ніжні ярус расліннага покрыва (спец.).

Нізавыя травы.

4. Які размяшчаецца ў нізоўях ракі.

Нізавыя гарады.

5. Які звязаны непасрэдна з масамі, з народам; які абслугоўвае масы, народ.

Нізавыя арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пашыбе́нь ’ухабістая дарога’ (вілен., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Аб Суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Румя́нка ’роўная, без пад’ёмаў і спускаў дарога’ (беласт., Ніва, 1980, 9 сакав.). Параўн. польск. дыял. rum ’праход, вольны шлях’. Гл. рум2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ільсні́цца і льсні́цца, ‑ніцца; незак.

Блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню). Паравозік быў зроблены з бярозы-чачоткі, ільсніўся, як шкло. Пестрак. Дарога гладкая, слізкая, бліскучая. Ільсніцца сліпучы белы снег. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляшчы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і арэшына. На ляшчыне .. зелянеюць першыя завязі арэхаў. Лынькоў. / у знач. зб. Там, дзе дарога губляецца ў зарасніку ляшчыны, праглядвае некалькі хат вёсачкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веташо́к, ‑шка, м.

Памянш.-ласк. да ветах. Вольна пад небам. За хатай дарога Выбегла з вуліцы — лёгка бяжыцца. За ёй веташок развітальны двухрогі, Ранак сустрэўшы, хаваецца ў жыце. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’язны́, ‑ая, ‑ое.

Які служыць для пад’езду (у 1 знач.); па якім можна пад’ехаць куды‑н. Пад’язная дарога. Пад’язныя пуці. □ [Язэп] абышоў [элеватар], зайшоў на шырокі двор з пад’язнымі пляцоўкамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Просты колавы экіпаж без рысораў. Уся дарога была забіта аўтамашынамі, павозкамі, салдатамі. Мележ. Па мёрзлай дарозе тарахцелі тры павозкі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)