моль², -я, м. (спец.).

Сплаў лесу асобнымі бярвёнамі, не звязанымі ў плыт, а таксама лес, які сплаўляецца такім спосабам.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

М. сплаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

молепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на моль ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капу́стный капу́сны;

капу́стная моль зоол. капу́сная моль;

капу́стная тля зоол. капу́сная тля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́левый мо́левы; см. мольI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капу́сны в разн. знач. капу́стный;

к. ліст — капу́стный лист;

~ная мользоол. капу́стная моль;

к. матылёк — капу́стная ба́бочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

восково́й васко́вы;

воскова́я спе́лость (зре́лость) с.-х. васко́вая спе́ласць;

воскова́я жи́вопись васко́вы жы́вапіс;

воскова́я моль зоол. васко́вая моль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прое́сть сов., в разн. знач. прае́сці, мног. папраяда́ць;

моль прое́ла сукно́ моль прае́ла сукно́;

прое́сть де́ньги прае́сці (папраяда́ць) гро́шы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моль 1, ‑і, ж.

1. Вельмі малы матылёк атрада лускакрылых, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, збожжа і інш. Чалавек сеў насупраць. Шапкі не зняў. Расшпіліў паліто з добрага драпу, але моцна пабітае моллю — недзе доўга ляжала. Шамякін.

2. перан. Аб чым‑н. вельмі малым.

моль 2, ‑я, м.

Спец.

1. Лес, які сплаўляецца па рацэ ўрассыпную, асобнымі бярвеннямі, не звязанымі ў плыт.

2. у знач. прысл. мо́лем. Урассыпную. Сплаўляць лес молем.

моль 3, ‑я, м.

Спец. Колькасць грамаў хімічнага рэчыва, роўная малекулярнай масе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́сці сов., в разн. знач. прое́сть;

моль прае́ла сукно́моль прое́ла сукно́;

п. гро́шы — прое́сть де́ньги;

іржа́ прае́ла вядро́ — ржа́вчина прое́ла ведро́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. каго (што). Забіць у якой-н. колькасці, перабіць.

Ён сотні ворагаў пабіў.

3. каго (што). Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы.

У штурханні ядра ён пабіў усіх.

4. што. Пашкодзіць (пасевы і інш.).

Град пабіў жыта.

5. што. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае.

П. талерку.

П. пасуду.

6. што. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.).

Моль пабіла паліто.

Воспа пабіла твар.

7. што. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н.

Бровы пабіла сівізна.

8. што. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)