перахля́біна, ‑ы, ж.

Разм. Неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі. На палях.. запелі раўчукі, талай вадой напаўняліся перахлябіны, канавы на ўзбочыне шляху. Навуменка. // Пераходнае патанчэнне на чым‑н. Перахлябіна ў паясніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́лумкаўпадзіна’ (Ласт.). Да пралумі́ць ’праціснуць’, што, відавочна, звязана з лу́міна ’яма, упадзіна’, лу́мка ’палонка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арбі́та, -ы, ДМі́це, мн. -ы, -бі́т, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела, а таксама касмічнага апарата, карабля.

А.

Марса.

2. перан., чаго або якая. Сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.

3. Вочная ўпадзіна, вачніца.

Аж вочы павылазілі з арбіт.

|| прым. арбіта́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лужэчак ’невялікая ўпадзіна, яміна’ (ганц., Сл. ПЗБ). З лужочак < луг2 (гл.); э замест о — характэрная з’ява паўд.-зах. бел. гаворак (Бел. дыял., 1980, 31–32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валмоўпадзіна, паглыбленне’ (Яшк.). Параўн. ст.-польск. wełm ’бездань, вір’. Да *vьl‑, якое знаходзім у рус. волна, літ. vilnis ’хваля’, ням. Welle ’тс’. Падрабязней гл. во́лміна, там жа і літаратура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

далі́на, ‑ы, ж.

Раўніна, вялікая ўпадзіна паміж гор ці узгоркаў. Снег на палях растаў, толькі ў далінах застаўся ляжаць шэрым насцілам. Каваль. Тут вочы ўпіраюцца ў недалёкае ўзвышша, якое градою праходзіць уздоўж балоцістай даліны. Пестрак. З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лато́каўпадзіна, лагчына, катлавіна, нізіна’ (Касп.; полац., Нар. лекс.; ушац., Нар. сл.), беш. ’лужок сярод поля’ (Нар. сл.), ’гразкае месца’ (Сл. паўн.-зах.). Да лата́к1 (гл.). Сюды ж латочышча ’лежыва’ (рас., Сл. паўн.-зах.) < ’упадзіна, яма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да яма (у 1 знач.), ямка.

2. Невялікая ўпадзіна на шчацэ, падбародку і пад. У Зосі вочы крыху расплюшчаны, на шчоках ямачкі, на вуснах здзіўленая ўсмешка. Хомчанка. Тонкія губы былі сцяты, а падбародак з ямачкай, здавалася, яшчэ больш выдаўся наперад. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арбі́та, ‑ы, ДМ ‑біце, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца.

2. перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго‑н. Арбіта ўплыву.

3. Вочная ўпадзіна; вачніца. Расказвалі, напрыклад, што гітлераўскі генерал Гофмт пры адным упамінанні імя Каўпака станавіўся барвовы ад гневу, і яго пукатыя вочы ажно вылазілі з арбіт. Краўчанка.

[Лац. orbita.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

седлаві́на, ‑ы, ж.

1. Прагіб у спіне жывёлін (пераважна ў коней). // Упадзіна на носе. На пераноссі, на самай седлавіне яго, рассыпаны кроплі, як на цецеруковым яйку, кроплі рабаціння. Баранавых.

2. Прадаўгаватая ўпадзіна паміж дзвюма высокімі вяршынямі ў горным хрыбце. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. // Участак дарогі з прадаўгаватым прагібам. Партызаны-сігнальшчыкі, якія спецыяльна былі выстаўлены ўсцяж усёй седлавіны дарогі, раз-пораз папярэджвалі. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)