інфармава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак. і незак.

1. Атрымаць (атрымліваць) дзе‑н. інфармацыю.

2. толькі незак. Зал. да інфармаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інфарма́цыя. Запазычанне з лац. informatio ’ўяўленне аб чым-н.’ праз польскае пасрэдніцтва (SWO, 305). Тым жа шляхам рус. информация (з 1702 г.) (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 108; Біржакова, Очерки, 364, поруч з польскай называе беларускую і ўкраінскую як магчымыя крыніцы запазычання). Ст.-бел. информация, информацыя ’разуменне, высвятленне, паведамленне’ (1588 г.) са ст.-польск. informacyja; дзеяслоў информовати ’інфармаваць, асвядомліваць’ (1588 г.) < ст.-польск. informować < лац. informare (Булыка, Лекс. запазыч., 49). Недакладна Крукоўскі (Уплыў, 77), які лічыць слова новым запазычаннем з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

посвяща́ть несов.

1. (кого, что, во что) дзялі́цца (з кім, чым, з чым); адкрыва́ць (каму, чаму, што); знаёміць (каго, што, з чым); інфармава́ць (каго, што, аб чым); раска́зваць (каму, чаму, пра што); уво́дзіць (каго, што, у што);

2. (кого, что, кому, чему) прысвяча́ць;

3. (возводить в звание) пасвяча́ць; см. посвяти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паведаміць, перадаць, данесці, наказаць, аб'явіць, апавясціць, інфармаваць, апублікаваць, адрапартаваць / у пісьмовай форме: напісаць; пад казаць, падцюкнуць (разм.); раззваніць (перан.) □ давесці да ведама, даць ведаць, даць знаць, падаць знаць, увесці ў вушы, даць вестку, даць сігнал

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)