Дыле́ць ’імжэць’ (Жд. 1). Няясна. Магчыма, звязана з дыл, дыло́к (гл.) ’мяккая мука, парашок’. Тады тут метафара (’дробны парашок, мука’ > ’дробны дожджык’ > ’імжэць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Мырча́ць, мырчяты ’імжэць (аб дажджы)’ (Клім.). Найбольш блізкім адпаведнікам з’яўляецца паўн.-рус. моро‑ чить ’станавіцца хмурным’, перм. ’імжэць’. Да морак (гл.). Параўн. таксама літ. mėrkėti ’мокнуць, намакаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міжа́ць ’імжэць’ (ТС). Да імжы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл. morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мылжэ́ць ’імжэць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З ⁺мылги, якое ў выніку метатэзы ад мыгла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маргазіць (безас.) ’імжэць’ (в.-дзв., Анім.). Балтызм. Параўн. лат. mārga ’тс’, mirdzinât ’ісці (пра ціхі дождж)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Мы́жыць, мьʼіжьіты ’імжэць’ (малар., Нар. лекс.). Да імжыць (гл.). Ацвярдзенне мі‑ (< прасл..ть‑) у зах.-палес. гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мра́жыць ’імжыць’ (лях., Сл. ПЗБ), інфінітыў, відаць, мражэ́ць, які ўяўляецца як кантамінаванае ўтварэнне ад мрака і імжэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіці́ць ‘сыпацца, імжэць (пра дробны дождж)’ (Юрч. Вытв.). Параўн. укр. ситі́ти ‘дажджыць, імжэць’, рус. сити́вень ‘дробны дождж, імжа’, си́тник, ситу́ха, ситя́га ‘тс’, што, паводле Слаўскага (JP, 36, 73), звязаны з балг. си́тен ‘дробны’: си́тен дъжд ‘дробны дождж’, серб.-харв. си́тан ‘тс’ і выводзяцца ад *sito (гл. сіта). Гл. Трубачоў у Фасмер, 3, 628; ЕСУМ, 5, 245.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марусі́ць ’імжэць (аб дажджы)’ (слонім., КЭС), марусіцца ’дробна капаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да марасі́ць (гл.); ‑у‑ — пад уплывам церушы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)