ёрзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Неспакойна сядзець, соўгаючыся з месца на месца.

Ё. на крэсле.

|| наз. ёрзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёмкі, -ая, -ае.

1. Зручны ў карыстанні (пра рэч).

Ё. інструмент.

2. Зграбны, добра складзены (пра чалавека; разм.).

|| наз. ёмкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

без’..., прыстаўка (гл. без...).

Ужываецца замест «без...» перад ётавымі галоснымі: «е», «ё», «ю», «я», напрыклад: без’языкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’..., прыстаўка (гл. ад...).

Ужываецца замест «ад...» перад ётавымі галоснымі: «е», «ё», «я», напрыклад: ад’ехаць, ад’есціся, ад’язджаць, ад’ядацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’..., прыстаўка (гл. с...).

Ужываецца замест «с...» перад галоснымі «е», «ё», «я», напрыклад: з’есці, з’ехацца, з’ёлкнуць, з’явіцца, з’яднацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’..., прыстаўка (гл. а... ​1).

Ужываецца замест «а... ​1», «аб...» перад галоснымі «е», «ё», «і», «я»: аб’есці, аб’ём аб’інець, аб’явіць, аб’яднаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’..., прыстаўка (гл. пад...).

Ужываецца замест «пад...» перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», напрыклад: пад’есці, пад’ельнік, пад’ём, пад’ёмны, пад’юдзіць, пад’ядаць, пад’язны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёта́цыя, ‑і, ж.

Спец. З’яўленне зычнага гука ёт (й) у пачатку слова перад галосным або ў сярэдзіне слова паміж галоснымі гукамі, напрыклад: ёд, свая, дзе «я» = «йа», «е» = «йэ», «ё» = «йо», «ю» = «йу».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касаўё ’кассё’ (ТСБМ, Касп., Шатал., Нар. лекс.). Утворана ад каса 2: кас‑аў‑ё (*kos‑ov‑ьje).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Месёнчны ’месячны’ (віл., Сл. ПЗБ). З польск. miesięczny ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 59). Карэннае ‑ё‑ з польск. miesiąc [mʼesionc] ’месяц’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)