прыфе́рмскі, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пры ферме, каля фермы, прызначаны для патрэб фермы. Асабліва ўрадзіла кукуруза на прыфермскім участку, там, дзе працаваў з маткай і хлопцамі Юрка. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыраста́ць, ‑ае; зак., да чаго і без дап.

Прырасці, зрасціся з чым‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Юрка! Ленту! Што гэта сёння як папрырасталі ўсе?.. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Час ад часу, злёгку тузаць. Юрка патузваў лейцы, гукаў на каня. Чорны. Ніна патузвае вяроўкі калыскі і спявае тонкім галасочкам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самаробная папяроса, самакрутка. Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. Мележ. Юрка скручваў цыгарку, насмешліва папракаў прыяцеля. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдзі́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць прыдзірлівага, схільнасць да прыдзірак. Юрка не бачыў такой прыдзірлівасці нават на заводзе ад майстра, калі адбываў там сёлета ў ліпені .. слясарную практыку. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуба́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі зубамі. Юрка-а-а! — Акцызнік крычыць і крэкча, падымаючыся з-пад плота, усміхаецца нечага на ўвесь зубаты рот. Пташнікаў. // Які мае зубы. Зубаты кіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́скідку, прысл.

Разм.

1. Раскідаючы ногі. Ззаду за Андрэем калдыбаў уроскідку Юрка Даліна. Пташнікаў.

2. Паасобку, раскідана. Бярвенне ляжала ўроскідку. □ Неўзабаве паказаліся між дрэў уроскідку белыя камяніцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мача́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Вехаць для змывання гразі. Мыць плечы мачалкай. □ Юрка даў Люсі мачалку, другой узброіўся сам, і яны ўдваіх пачалі шараваць бітоны. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастухо́ў, ‑ова.

Які належыць пастуху. Дзіўна .. гучала звонка-пявучая пастухова труба ў халодным зімовым змроку. Зарэцкі. Юрка па-гаспадарску крочыць па вуліцы і раз за разам звонка страляе пастуховай пугай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змок, ‑ла; зак.

Зрабіцца мокрым; намокнуць, вымакнуць. Юрка змок па калені, і яго пачынае трэсці, ляскаюць зубы. Пташнікаў. Па твары [Фішара] сцякалі сцюдзёныя кроплі, змокла перавязка на шыі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)