канфера́нс, ‑у, м.

Выступленне на сцэне, звязанае з аб’яўленнем нумароў праграмы эстраднага прадстаўлення, канцэрта, а таксама тэкст такога выступлення. Удалы канферанс. Аўтар канферансу.

[Фр. conférence.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілюзіяні́зм, ‑у, м.

1. Антынавуковы суб’ектыўна-ідэалістычны светапогляд, згодна якому матэрыяльны свет з’яўляецца ілюзіяй.

2. Від цыркавога і эстраднага мастацтва, заснаваны на ўменні артыста пры дапамозе спецыяльнай апаратуры ствараць уражанне «цудаў» (знікненне або з’яўленне прадметаў, людзей і пад.).

[Ад фр. illusionner — уводзіць у зман.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў. Больш таго — ім [Алесю і Андрэю] удалося нават сядзець бліжэй да адкрытай эстрады, бачыць яе, спявачкі, прыгажосць, святло яе натхнення. Брыль. У куце, на эстрадзе, размясціўся аркестр з серабрыстым, акаймаваным чырвонымі кутасікамі, барабанам у цэнтры. Хадкевіч.

2. Від сцэнічнага мастацтва, які ўключае малыя формы драматычнага, вакальнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі, цырка і пад. // Артысты эстраднага мастацтва. У Гомелі з поспехам прайшлі канцэрты Украінскай рэспубліканскай эстрады. «ЛіМ».

[Фр. estrade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)