інжыне́р, ‑а, м.

Спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй. Інжынер-канструктар. Інжынер-дарожнік. Інжынер-электрык. Горны інжынер. Інжынер-эканаміст.

[Фр. ingenieur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціскі́, ‑оў; адз. няма.

1. Прыстасаванне з дзвюх пласцін, якія збліжаюцца пры дапамозе шрубы для заціску і ўтрымання прадмета пры апрацоўцы. Слясарныя ціскі. □ Дзяжурны электрык падпілоўваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку. Шамякін.

2. перан. Пра двухбаковы ахоп войск праціўніка. Узяць у ціскі.

3. перан. Пра тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча. Ціскі капіталістычнай эксплуатацыі. Эканамічныя ціскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́хнік, ‑а, м.

1. Спецыяліст у якой‑н. галіне тэхнікі з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй. Інжынеры і тэхнікі. Тэхнік-электрык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне. Асіпенка.

2. Чалавек, які працуе ў галіне тэхнікі. Глядзеў Сяргей перад сабой уніз, дзе стаялі лётчыкі, матарысты, тэхнікі. Лынькоў. // Пра работніка з сярэдняй адукацыяй у некаторых іншых галінах. Тэхнік-статыст. Тэхнік-лесавод. // Разм. Навучэнец тэхнічнай навучальнай установы. Старэйшы сын фізік, а малодшы — тэхнік.

3. Чалавек, які валодае высокай тэхнікай, высокім майстэрствам у якой‑н. справе, мастацтве. Для натуршчыцы «Джаконды» Леанарда да Вінчы вынайшаў і змайстраваў уласнымі рукамі многа цікавых прылад працы. Большасць з іх вядома сучасным тэхнікам і заслужыла высокай адзнакі. Матрунёнак.

•••

Зубны тэхнік — спецыяліст, які робіць зубныя пратэзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)