Пласці́ць ’пластаваць сена’ (паўн.-усх., паўн.-мін., усх.-гом., ЛА, 2), круп. пласціць ’тс’ (Нар. сл.; Жд. 2), шчасціць ’збіваць сена ў пласты’ (докш., Янк. Мат.; навагр., Сцяшк. Сл.; добр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; Сл. ПЗБ), пластаваць (сена) ’тс’ (полац., Нар. лекс.; Сцяшк. Сл.; ц.-бел., гродз., жабін., маг., ЛА, 2), ’накладваць пластамі адно на адно’, ’разнімаць, дзяліць на пласты’ (ТСБМ). Укр. пластувати, пластать, рус. маек, тистить ’складывать (сено) пластами’, славен. plastiti, plóslati, plastenėti, plastovati, серб.-харв. пластити ’тс’, макед. пласти ’напластаваць’, балг. пластя ’пластаваць сена на лузе’. Відаць, прасл. *plas t iti, plastovati ’тс’. Да *plastь, гл. пласт. Сюды ж пл астма ’пластом’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́н1 ’удача, шанцаванне; лёс, доля; шчасце’ (Нар. Гом., Ян., ПСл, Пятк. 2), ’талент’ (Касп.), ’разумнік, шчасліўчык’ (Яўс.), тала́н, тала́нь ’удача, шчасце’ (Мат. Гом., Растарг.), тала́н, тала́нт ’лёс, шчасце, удача’ (ТС), тала́нь ’дараванне, шчасце, доля’ (Байк. і Некр.), ’лёс’ (чач., Жыв. НС), ’талент; шчасце, доля’ (Нас., Бяльк.), ’шанцаванне’ (Юрч.), тала́ня ’ўдача’ (Касп.; б.-каш., ЛА, 3). Сюды ж тала́ніць ’удавацца, мець удачу’ (Нас., Касп.), ’шанцаваць, шчасціць’ (Некр. і Байк., Юрч. Вытв., ТС, Мат. Гом.; светлаг., б.-каш., ЛА, 3), тала́нлівы ’удачлівы’ (Нар. Гом.), ’шчаслівы; таленавіты, адораны’ (Нас.), тала́нны ’здольны’ (Жд. 3). Укр. тала́н ’доля, жыццёвы шлях’, рус. дыял. талан ’шчасце, удача; прыбытак, знаходка’. З цюркскіх моў, дзе тур. talan ’грабеж; здабыча’, кірг. талан ’шчасце’, якія паходзяць ад цюрк. tala ’рабаваць, нішчыць’ (ЕСУМ, 5, 507; Фасмер, 4, 14; Анікін, 529). Дапускаецца змяшэнне народнага тала́н, тала́нь з рус. талант, гл. талент.

Тала́н2 ’участак, няпэўная мера плошчы’ (карэліц., З нар. сл.). Няясна.

Тала́н3 ’званок, які чапляецца на шыю карове’ (докш., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання, параўн. укр. дыял. тала́нтати ’боўтацца, хістацца’.

Тала́н4 ’тоўсты, мажны’ ў параўнанні: сыты, як талан (Шат., Стан.). Магчыма, да талан1 (гл.) са значэннем ’удача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)