паро́тна, прысл.
Па ротах. Цяпер штогод збіраюцца паротна Герояў парадзелыя рады І памінаюць тых, што пасмяротна Прапісаны ў бяссмерці назаўжды. Грахоўскі. Ударыў прамень па сцягу палкавым. Паротна прымаем загад. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уко́рмлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад укарміць.
2. у знач. прым. Сыты, адкормлены. Жук штогод прадаваў шэсць-сем укормленых свіней. Брыль. Сцепаніда .. была дужая, шыракаплечая, укормленая жанчына. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасе́ў, ‑севу, м.
1. Прыроднае распаўсюджанне раслін насеннем, што асыпаецца само. Некалі дуб рос выключна самасевам, а цяпер мы высаджваем яго штогод на тысячах гектараў у Беларусі. Мяжэвіч.
2. Тое, што і самасейка. Бяроза-самасеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантракта́цыя, ‑і, ж.
1. Заключэнне кантракта на атрыманне або скарыстанне чаго‑н. у пэўныя тэрміны на пэўных умовах.
2. Сістэма нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў на аснове дагавораў, якія штогод заключаюцца нарыхтоўчымі арганізацыямі і аднаасобнымі гаспадаркамі. Кантрактацыя збожжа. Кантрактацыя сена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапаце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шапацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Як і штогод, вясна прыйшла ў магутным шуме паводак, у серабрыстым звоне ручаёў, у несціханых трэлях жаваранкаў, у шаўкавістым шапаценні першай зеляніны на пожнях. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца прыгожым, прыгажэйшым. Хачу, Каб раслі зноў і сосны і клёны І край прыгажэў мой штогод. Прыходзька. — І чаго ты такі сур’ёзны выгляд робіш, — жартавала з.. [Тані] Ніна .. Усміхніся лепш — зусім іншай станеш. Таня не вытрымлівала, усміхалася і сапраўды прыгажэла. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парла́мент, ‑а, М ‑нце, м.
1. Вышэйшы заканадаўчы орган буржуазнай дзяржавы, заснаваны часткова або поўнасцю на выбарных органах. Англійскі парламент. □ — Мой бацька — Эдвін Стон — член парламента і другі сакратар міністра калоній. Шамякін.
2. Пра найвышэйшы заканадаўчы прадстаўнічы орган канстытуцыйнай дзяржавы. На паседжаннях савецкага парламента штогод разглядаліся важныя гаспадарчыя.. пытанні. Лушчыцкі.
[Англ. parliament, фр. parlement.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заро́бак, ‑бку, м.
Разм.
1. Тое, што і заработак (у 1 знач.). [Механік] паведамляў, што працуе на трактарным заводзе ў Харкаве. Работа па душы, заробак — дай бог! Алешка.
2. звычайна мн. (заро́бкі, ‑аў). Тое, што і заработак (у 2 знач.). Старэйшы брат Васіля, які штогод выязджаў на заробкі ў Данбас, прывёз летам гармонік. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ярына́, ‑ы, ж.
Аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года. Над далінамі ўзнімаліся роўненька акругленыя схілы ўзгоркаў, аздобленыя зеленню маладой ярыны. Колас. Вясна, вясна, люблю я клопат твой, З якім ты на зямлю штогод прыходзіш, Ля сцежак прабіваешся травой, На полі ярыной густой усходзіш. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ране́т, ‑у. М ‑неце, м.
1. Сорт каштоўнай паўднёвай яблыні, на якой растуць кіславатыя яблыкі. Няма раўні маім ранетам, Па дрэўцу іх садзіў штогод. Астрэйка.
2. Плод гэтай яблыні. Стомлены вяртацца будзеш летам Па дарозе той, — Асвяжыш душу сваю ранетам, Бэрай залатой. Панчанка. Паўз вокны аўтобуса адплывалі назад купчастыя сады з налітымі сокам ранетамі. Даніленка.
[Фр. rainette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)