мячэ́ўнік, ‑у, м.
Абл. Рагоз. Нешырокі пакручасты ручай, скрозь парослы трыснягом і такім магутным мячэўнікам, што скрозь яго, здавалася, без касы і не пройдзеш. Шашкоў. Між купкамі хмызнякоў яшчэ шмат асталося глыбокіх вокнаў-балачын, якія блішчалі чорнай вадою пад зелянінай мячэўніку і кугі. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́тнік, ‑у, м.
Зараснікі чароту; сцёблы чароту. Хвалі дабягаюць да берага, і тады глуха шамаціць сухі чаротнік. С. Александровіч. У гэтым кутку мелася ўсё, што трэба чалавеку: і лясныя плады, і стэпавыя зёлкі, і рыба ў вадзе, і лугавая жывёла, і, нарэшце, шмат птушак, якія капашыліся ў чаротніку. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
1. Вучыцца некаторы час. [Сцёпка:] — Каб умець жыць па-людску, дык трэба вучыцца і не толькі ведаць, што такое рабфак, а і павучыцца на рабфаку. Колас.
2. Навучыцца чаму‑н., набыць якія‑н. веды, навыкі. Чыста пабеленая печ і сцены, добра вымытая падлога, прыбраныя з густам пасцелі ўразілі дзяўчат. Было чаму павучыцца ў такой акуратнай гаспадыні. Пальчэўскі. Слава аб камуне пайшла на ўсю акругу. Шмат людзей прыходзіла паглядзець, як жывецца, як ідзе праца, а шмат хто прыходзіў і чаму-небудзь павучыцца. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́жык, ‑а, м.
1. Невялікі звярок атрада насякомаедных, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык. В. Вольскі.
2. Разм. Мужчынская кароткая стрыжка. Пастрыгчыся пад вожыка.
3. у знач. прысл. во́жыкам. Разм. Аб валасах, якія стаяць тырчком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́ба-рыба ’падкаменшчык’ (Інстр. II). Так і ў іншых мовах: рус. ба́ба ’Cottus gabio’, укр. ба́ба, бабе́ць, польск. baba і г. д. Шмат якія галавастыя рыбы маюць назву ад асновы баб-: або звязаную з ба́ба 1 (гл.), або ж іншага паходжання (Безлай, Posk. zv., 8, лічыць, што bab‑ у назвах рыб вельмі старажытная аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баб-. Аснова, ад якой, магчыма, утвораны назвы розных круглых і тоўстых прадметаў (гл. баба і бабка). Паходжанне асновы дакладна невядомае. Шмат якія даследчыкі лічаць, што bab‑ тая ж аснова, што і ў baba ’жанчына’, і ўжываецца метафарычна (’жанчына’ → ’круглы прадмет’). Параўн. асабліва Шулан, SSlav., 5, 153–165. Іншыя думаюць, што для абазначэння круглых прадметаў служыла асобай прасл. аснова bab‑ (|bob‑|bǫb‑). Гэту ідэю выказвае Попавіч, ЈФ, 19, 159–171 (параўн. яшчэ Мяркулава, Очерки, 36–37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бо́бік, ‑а, м.
Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бытава́ць, ‑туе; незак.
Існаваць, мець пашырэнне, месца, быць вядомым. Колас ўжываў шмат слоў і выразаў, якія з аднолькавым правам бытуюць у рускай і беларускай мовах, але ніколі не рабіў штучных калек. Юрэвіч. Ва ўсім цяпер раскрываўся перад .. [Марынаю] новы сэнс, быццам усё, што жыло і бытавала навокал яе, стала раптам такім, якім павінна было быць заўсёды. Чорны. // Прадаўжаць існаваць. У Кушлянах да гэтага часу бытуе нямала вусных расказаў пра Францішка Багушэвіча. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́гат, ‑у, М ‑гаце, м.
Гучны, нястрыманы смех. Ад рэчкі даносіўся вясёлы рогат. Мабыць, нягледзячы на цемень, салдаты купаліся. Навуменка. Андрэю завязалі вочы і далі ў рукі вялізарныя ножніцы, і ён пад гамерычны рогат моладзі пайшоў .. адрэзаць цукерак. Лобан. // Пра гукі, якія нагадваюць гучны смех. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.
•••
Пакаціцца (паехаць) ад (з) рогату гл. пакаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даклярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
1. зак. і незак., з інф. або злучн. «што». Даць (даваць) абяцанне зрабіць што‑н., аднесціся пэўным чынам да каго‑, чаго‑н. Камендант доўга распякаў салдат, якія вартавала чыгунку. Дакляраваў пад суд пааддаваць іх за страту пільнасці. Сабаленка. [Мар’яна Іванаўна і Сяргей Пятровіч] дакляравалі быць абавязкова, толькі крыху пазней: трэба ўправіцца з хатнімі справамі, як-ніяк — нядзеля. Дубоўка. // перан.; што і чаго. Запэўніць (запэўніваць) каго‑н. у тым, што ён атрымае што‑н. А Пятрусь і Міхась вывучылі ўвесь буквар, бо Паўлюк дакляраваў ім за гэта кніжак з малюнкамі. Колас.
2. незак., што або з інф. Падаваць якія‑н. надзеі; абнадзейваць. [Ганна] хвалявалася радасцю чакання нечага невядомага, блізкага, якое шмат дакляравала, вабіла і афарбоўвала ўсё ў ружовыя колеры. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)