прашвэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Швэндацца некаторы час. У святочна прыбраным натоўпе Булат прашвэндаўся ўвесь дзень і вечар. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашвэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Швэндацца некаторы час. Сонца яшчэ стаяла высока і можна было з гадзіну пашвэндацца па байдзінскіх нетрах. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

швэ́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і швэндацца. — Ды я ўсё зрабіў, даўно дома, — кажу.. [Аксенні]. — А дзе гэта ты столькі швэндаеш? Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлы́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Бадзяцца, швэндацца ўзад і ўперад, з месца на месца без мэты, без пэўнага занятку. Хочацца бесперастанку хадзіць, шлындаць, цягацца без аніякае мэты, напрамку — так, куды вочы глядзяць. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́нкацьшвэндацца, бадзяцца без справы’ (паўд.-усх., КЭС). Відавочна, да лы́ндаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяндо́рыць ’пацягнуцца, пайсці’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Сувязь з рус. чалябінск. ёндатьшвэндацца, хадзіць без справы’ з’яўляецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашвэ́ндзіць (экспр.) ’пашанцаваць’ (кругл., Жыв. нар. сл.). Скажонае пашчэнціць (< польск. poszczęścić ’тс’) і швэндацца (гл.) — параўн. ілюстрацыю: Сёння майму каню пашвэндзіла:цэлы дзень пръгуляў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўта́цца ’ісці хістаючыся; швэндацца, хадзіць без справы’ (глус., Янк.). Лаўчутэ, Балтизмы, 130 узводзіць да літ. siautóti ’разбягацца ва ўсе бакі’, siaũsti ’бегаць, гарэзіць, дурэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шала́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. неадабр. Бадзяцца, швэндацца. Замест таго, каб шалацца па станцыі, што было нават і небяспечна, настаўнікі прыпыніліся ў лесе на высокім узгорку над балотам, — адпачыць ды хоць трохі абмеркаваць сваё становішча. Колас. [Драч:] Проста салдат вунь колькі шалаецца па Піцеру, то няўжо кожнага на такі пачастунак? Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́нькацца ‘хутка перамяшчацца, мітусіцца’ (віл., Сл. ПЗБ), ‘туляцца, швэндацца без справы’ (лаг., Гіл.). Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. дыял. ту́нкаться ‘стукацца (у дзверы, вароты)’, ту́нн — імітатыў (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)