са́ржа, -ы, ж.

Баваўняная або шаўковая тканіна для падкладкі з дыяганальным перапляценнем нітак.

|| прым. са́ржавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саці́н, -у, м.

Баваўняная ці шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок.

|| прым. саці́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тасьма́, -ы́, ж.

Вузкая тканая або плеценая палоска для абшыўкі, аздаблення, змацоўвання чаго-н.

Каляровая т.

Шаўковая т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тафта́, -ы́, ДМ -фце́, ж.

Тонкая глянцавітая шаўковая або баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прым. тафцяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаўко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шаўко́вы шаўко́вая шаўко́вае шаўко́выя
Р. шаўко́вага шаўко́вай
шаўко́вае
шаўко́вага шаўко́вых
Д. шаўко́ваму шаўко́вай шаўко́ваму шаўко́вым
В. шаўко́вы (неадуш.)
шаўко́вага (адуш.)
шаўко́вую шаўко́вае шаўко́выя (неадуш.)
шаўко́вых (адуш.)
Т. шаўко́вым шаўко́вай
шаўко́ваю
шаўко́вым шаўко́вымі
М. шаўко́вым шаўко́вай шаўко́вым шаўко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

флёр, -у, м.

1. Тонкая празрыстая пераважна шаўковая тканіна.

2. перан. Напаўпразрыстае покрыва, заслона, смуга.

|| прым. флёравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штоф², -у, м.

Шчыльная дэкаратыўная шарсцяная або шаўковая тканіна для абіўкі мэблі, для парцьер і пад.

|| прым. што́фны, -ая, -ае.

Штофная канапа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часуча́, ‑ы, ж.

Шчыльная шаўковая тканіна палатнянага перапляцення.

[Кіт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыфо́н, ‑у, м.

Тонкая баваўняная або шаўковая тканіна.

[Ад фр. chiffon — ануча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атла́с, -у, м.

Шаўковая гладкая бліскучая тканіна.

Чырвоны а.

|| прым. атла́сны, -ая, -ае.

Атласная папера (тоўстая і бліскучая). Атласная скура (перан.: мяккая, далікатная).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)