гло́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.

|| прым. гло́бусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаравы́, -а́я, -о́е.

1. гл. шар.

2. Які мае форму шара.

Шаравая маланка.

3. Які мае шарападобную будову, дэталі.

Ш. клапан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́точкин шар (пролив) Ма́тачкін Шар, род. Ма́тачкіна Ша́ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карамбо́ль, ‑ю, м.

У більярднай гульні — рыкашэтны ўдар шара, які адскочыў ад другога шара, па трэцяму. // Більярдная гульня ў тры шары з прымяненнем такога ўдара.

[Фр. carambole.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсфе́ра, ‑ы, ж.

Палавіна сферы, шара. Нябесная паўсфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літасфе́ра, ‑ы, ж.

Верхняя цвёрдая абалонка зямнога шара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айкуме́на, ‑ы, ж.

Тэрыторыя зямнога шара, населеная людзьмі.

[Грэч. oikuménē, ад oikéō — насяляю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акру́жнасць, -і, ж.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, усе пункты якой роўна адцалены ад цэнтра.

2. Лінія вымярэння акруглых паверхняў і прадметаў.

А. шара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяле́сны в разн. знач. теле́сный;

~ныя ўласці́васці ша́ра — теле́сные сво́йства ша́ра;

~ныя пакале́чанні — теле́сные поврежде́ния;

~ная ка́ра — теле́сное наказа́ние;

ц. ко́лер — теле́сный цвет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

субтро́пікі, -аў.

Зоны зямнога шара, якія ляжаць на поўнач і поўдзень ад тропікаў і набліжаюцца па клімаце да гарачага пояса.

|| прым. субтрапі́чны, -ая, -ае.

С. пояс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)