великодержа́вный вялікадзяржа́ўны;

великодержа́вный шовини́зм вялікадзяржа́ўны шавіні́зм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вялікадзяржа́ўны, -ая, -ае.

Уласцівы вялікай дзяржаве, прасякнуты непавагай да малых нацый і народнасцей.

○

Вялікадзяржаўны шавінізм — ідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сацыя́л-патрыяты́зм, ‑у, м.

Тое, што і сацыял-шавінізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панславі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да панславістаў, панславізму. Панславісцкі шавінізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

социа́л-шовини́зм полит. сацыя́л-шавіні́зм, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вялікадзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вялікай дзяржавы, уласцівы ёй.

2. Які не паважае правоў малых народаў; фанабэрыста-ўладарны. Вялікадзяржаўны шавінізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́ценства, ‑а, н.

Гіст. Ідэалогія чарнасоценцаў; рэакцыйнасць і шавінізм. Лабановіч стаў за стол і пачаў пісаць невялічкае апавяданне, вельмі памяркоўнае, не было ў ім рэвалюцыйнасці, але не мела яно і нічога агульнага з чарнасоценствам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалавеканенаві́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Уласцівы чалавеканенавісніку; прасякнуты нянавісцю да людзей, чалавецтва. А побач з гэтым вынікалі чарнасоценныя манархічныя саюзы. На паверхню ўсплывалі такія імёны, як Дубровы, Булацаль, Грынгмут, Пурышкевіч і іншыя людскія пацяробкі. Ім была дана поўная свабода ў іх чалавеканенавісніцкай дзейнасці і агітацыі за цара, за прастол і «ісконныя ўстоі» царскага самаўладства. Колас. На ўзбраенні неафашыстаў усё тая ж .. чалавеканенавісніцкая расавая «тэорыя», звярыны шавінізм і нацыяналізм. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)