бана́льны, ‑ая, ‑ае.
Шаблонны, збіты, які страціў яркасць у сувязі з частым ужываннем. [Славіку] смешна стала, бо яго асабіста ўся кінагісторыя не ўсхвалявала ні на грам, не кранула ніводнай стрункі душы. Банальная драма. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трафарэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трафарэта (у 1 знач.). Трафарэтная пласцінка. // Прызначаны для работы з трафарэтам. Трафарэтны пэндзаль. // Зроблены пры дапамозе трафарэта. Трафарэтны ўзор.
2. перан. Заснаваны на трафарэце (у 2 знач.); шаблонны. Трафарэтнае пытанне. Трафарэтны выраз. Трафарэтнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрэаты́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стэрэатыпа (у 1 знач.). Стэрэатыпны сплаў. // Надрукаваны са стэрэатыпа. Стэрэатыпнае выданне.
2. перан. Які часта паўтараецца, стаў звычайным, агульнапрынятым. Першым на стэрэатыпныя пытанні суда адказваў Тарашкевіч. Ліс. // Шаблонны, трафарэтны. Стэрэатыпная фраза. □ Спачатку я цярпліва дзень у дзень пісала тыя палымяныя дыктоўкі, не адважваючыся выказаць сваіх адносін да іх стэрэатыпнага зместу і формы. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
станда́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае стандарту (у 1 і 2 знач.); тыпавы. Стандартныя дэталі. Стандартная мэбля. □ Раніцай я атрымаў пісьмо, шэры стандартны канверт з грыфам той установы, у якую з месяц назад пісаў просьбу. Асіпенка. За якога паўкіламетра ад стандартнай хаты пуцявога абходчыка спыняемся. С. Александровіч.
2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці; шаблонны, трафарэтны. Стандартныя словы. □ «Але чаму ж ты, сакратар райкома, быў да гэтага часу там толькі наездамі?» — крытыкаваў ён сам сябе і, акрамя стандартнага адказу: «Рукі не даходзілі. Часу не хапала», нічога не знаходзіў. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)