крэп, -у, м.

1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй.

2. Чорная празрыстая тканіна, а таксама жалобная павязка з такой тканіны.

|| прым. крэ́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крумка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; груган.

|| прым. крумкачо́вы, -ая, -ае і крумкачы́ны, -ая, -ае.

Сямейства крумкачовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ва, -ы, ж.

1. Зярняты (насенне) трапічнай расліны — кававага дрэва.

К. ў зярнятах.

2. Напой, прыгатаваны з такіх молатых зярнят.

Чорная к.

Зварыць каву з малаком.

|| прым. ка́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ясака́р, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой; чорная таполя.

Таўшчэзны камель ясакара.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ясака́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

металлурги́я металу́ргія, -гіі ж.;

чёрная металлурги́я чо́рная металу́ргія;

цветна́я металлурги́я каляро́вая металу́ргія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чо́рны чо́рная чо́рнае чо́рныя
Р. чо́рнага чо́рнай
чо́рнае
чо́рнага чо́рных
Д. чо́рнаму чо́рнай чо́рнаму чо́рным
В. чо́рны (неадуш.)
чо́рнага (адуш.)
чо́рную чо́рнае чо́рныя (неадуш.)
чо́рных (адуш.)
Т. чо́рным чо́рнай
чо́рнаю
чо́рным чо́рнымі
М. чо́рным чо́рнай чо́рным чо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

металу́ргія, -і, ж.

1. Навука аб спосабах прамысловай вытворчасці металаў і сплаваў і іх першаснай апрацоўцы.

2. Прамысловая вытворчасць металаў, сплаваў, іх механічная і хімічная апрацоўка.

Чорная м.

Каляровая м.

|| прым. металургі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэрнь², -і, ж.

1. Гравіроўка металічных вырабаў, пераважна сярэбраных і залатых, штрыхі якой запаўняюцца спецыяльным чорным сплавам, а таксама вырабы, апрацаваныя такім чынам.

2. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання (спец.).

|| прым. чэ́рневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнамо́рды, ‑ая, ‑ае.

У якога чорная морда; з чорнай мордай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

У якога чорная шэрсць; з чорнай шэрсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)