прагімна́зія, -і, мн. -і, -зій, ж. (уст.).

Няпоўная (з чатырох- або шасцікласным курсам) гімназія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Кожная з чатырох фаз Месяца.

|| прым. ква́дравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохко́нны, -ая, -ае.

Прызначаны для запрэжкі чатырох коней, а таксама запрэжаны чатырма коньмі.

Чатырохконная брычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохрадко́вы, ая, -ае Які мае чатыры радкі, складаецца з чатырох радкоў.

Ч. верш.

Чатырохрадковая страфа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжакве́тныя, -ых.

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напр., капуста, бручка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таранта́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Конная, звычайна крытая павозка на чатырох колах.

|| прым. таранта́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохто́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Які складаецца з чатырох тамоў.

|| прым. чатырохто́мны, -ая, -ае.

Чатырохтомнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квартэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Ансамбль з чатырох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Бакальны квартэт. Струнны квартэт.

2. Музычны твор для чатырох інструментаў або для чатырох галасоў.

[Іт. quartetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, узнятай на чатырох слупках, пад якім захоўваюцца снапы, салома, сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохты́сячны, -ая, -ае.

1.

Ліч. парадк. да чатыры тысячы.

2. Які складаецца з чатырох тысяч адзінак.

Ч. атрад.

3. Цаной у чатыры тысячы.