развянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Пазбавіць ранейшай славы, усеагульнага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго‑, чаго‑н. Развянчаць культ асобы. □ Партыя .. рашуча развянчала суб’ектывізм, які падмяняў навуковы падыход да вырашэння буйных задач неабгрунтаванымі імправізацыямі. «Звязда». — Трэба ўзброіць гарадскую арганізацыю, развянчаць «тэарэтыка» Замерштэйна. Пестрак.
2. Разм. Скасаваць, аб’явіць несапраўдным чый‑н. шлюб, узяты па царкоўнаму абраду. — Татачка, мой родны, Мяне развянчайце, Ручкі мае развяжыце, Слоўца маё адкажыце! З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́інства, ‑а, н.
1. Тое, што і тайна. Таінства прыгажосці. □ Пасвяціў мяне ў грыбное таінства Коля Шпакоўскі, хлопец гадоў дваццаці, высокі, тонкі, як маладая таполя. Навуменка.
2. Рэлігійны абрад, які па царкоўнаму веравучэнню мае цудадзейную сілу. Таінства споведзі. □ Перш за ўсё ў католікаў і праваслаўных па-рознаму адпраўляюцца так званыя «таінствы». Залескі. / у перан. ужыв. У сэрцы яго, апрача кахання, з’явілася нейкая асабліва глыбокая павага да Сашы: яна прысутнічала пры святым таінстве — нараджэння чалавека. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)