хто-не́будзь, каго-не́будзь, каму-не́будзь, каго-не́будзь, кім-не́будзь, (аб) кім-не́будзь, займ. неазнач.

Які-н. чалавек, усё роўна хто.

Пакліч каго-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хто-ніхто́, каго́-нікаго́, каму-нікаму́, каго-нікаго́, кім-нікі́м, (аб) кім-нікі́м, займ. неазнач.

Хто-н. з людзей; некаторыя людзі.

Х. выязджаў араць на зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хто-ко́лечы мест. неопр., обл., см. хто-не́будзь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абы-хто́ (род. абы-каго́) мест. неопр. кто́-нибудь; кто уго́дно, кто попа́ло; лишь бы кто;

гэ́та абы-хто́ зро́біць — э́то кто уго́дно (лишь бы кто) сде́лает;

◊ не абы-хто́ — лишь бы кто, не кто́-нибудь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хто-не́будзь, род. каго́-не́будзь мест. неопр. кто́-нибудь, кто́-либо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хто-ніхто́, род. каго́-нікаго́ мест. неопр. ко́е-кто́, кой-кто́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хто-ко́львек, каго-кольвек і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Абл. Хто-небудзь. Заўтра ў мяне адзін урок, падменіць хто-кольвек. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-не́будзь, каго-небудзь і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Які-небудзь чалавек, усё роўна хто. [Левановіч:] У Маскву каму-небудзь сапраўды прыйдзецца паехаць. Крапіва. — Хто-небудзь купляе? — запытаўся Мікола, паказваючы на розныя танныя нацюрморты і пейзажы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абы-хто́, абы-каго, займ. няпэўны.

1. Хто‑н., любы, хто папала, кожны. Быць блазнам, весяліць абы-каго, Якая невясёлая задача! Лойка.

2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым‑н. вылучаецца сярод іншых. [Старшыня калгаса:] — А вы думаеце, ён [Антось] сам абы-хто? Першакласны музыка і цясляр першай рукі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ко́лечы, каго-колечы і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Абл. Хто-небудзь. [Андрэй:] — А вось разгледжуся трохі, прыслухаюся. З кім-колечы параюся, як яно, дзе і што — можа, што-небудзь і надарыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)