хрэ́сьбіны, ‑бін; адз. няма.

Тое, што і хрысціны. [Міхалка:] — Бярэ [поп] за хрэсьбіны, бярэ за шлюб, бярэ і за хаўтуры. Усё дай і дай. Бядуля. У маладосці, бывала, Сынклета не тое, што на кірмаш, на хрэсьбіны адна не пойдзе. Гроднеў. / у перан. ужыв. [Колас:] — У «Нашай долі» адбыліся мае літаратурныя хрэсьбіны, стаў называцца Коласам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́граб1 ’яма з крытым верхам і сценамі з бярвенняў; склеп’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Нас., Янк. Мат.), ’яма’, ’курган’ (Сцяшк. Сл.), по́гріб, по́грыб, по́граб ’тс’ (Бяльк.), по́гбар, по́ргаб ’пограб’ (Мат. Гом.). Ад грэбці ’капаць’, грэбаць (гл.), параўн. рус. по́ко́п ’пограб’ ад копа́ть.

По́граб2хаўтуры’, ’пахаванне’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. погребъ ’тс’ (1481). Польск. pogrzeb, в.-луж. pohrjeb, чэш. pohřeb, славац. pohreb, славен. pogrèb ’тс’. Архаізм, параўн. зыходнае ст.-бел. погребати ’хаваць; закопваць нябожчыка ў зямлю’ (1489) < гребти ’тс’, параўн. загрэбці: умёр чоловек, повезлі на могліца і загрэблі (ТС), грабкі́хаўтуры’ (ЛА). Параўн. яшчэ славен. pokòp ’пахаванне’ ад pokopáti ’пахаваць’ > kopáti ’капаць’. Гл. грэбці ’капаць’, грэбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мярлі́ны, мерлі́ны, мырлы́ны ’першая частка хаўтурнага абраду, калі нябожчык ляжыць у хаце’ (Клім.), ’пахаванне’ (маст., свісл., Сл. ПЗБ), ’хаўтуры, пахаванне і жалобная вячэра па нябожчыку’ (хойн., свісл., Шатал.), ’жалобны дзень’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да ‑мёрлы < ме́рці (гл.). Утворана ад дзеепрыметніка мьрлъ і суфікса ‑ін‑ы (як і ў іншых назвах традыцыйных свят і абрадаў). Гл. таксама мерлі́ны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траці́ны1 ‘пілавінне’ (Скарбы; гродз., Нар. сл.), троці́на ‘тс’ (кам., ЛА, 1). З польск. trociny ‘тс’, дыял. treciny і tręciny ‘тс’ < trot ‘тс’, troty ‘сечка з саломы і сена’, ‘смецце ў азаддзі, найгоршым збожжы’, а таксама каш. tråt ‘людскія і жывёльныя выдзяленні, адкіды’, якое з паўн.-прасл. *tertъ — дэрывата з суф. ‑tъ і менай карэннай галоснай *‑e‑ ў *‑o‑ прасл. *terti, гл. церці (Борысь, 642; Брукнер, 576; SEK, 5, 161; Калашнікаў, Этымалогія 1997–1999, 61–62).

Траці́ны2 ‘памінанне і абед па нябожчыку праз тры дні пасля яго смерці’ (Шат., Касп., Мат. Гом., Жд. 2, Ян.; чэрв., Сл. ПЗБ, Гіл.); трацці́ны ‘тс’ (Нас.; в.-дзв., Шатал., Рэг. сл. Віц.), траці́нкі, траці́ныхаўтуры па нябожчыку на трэці дзень пасля пахавання’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. третини ‘трохдзённае памінанне памерлых’ (ГСБМ). Параўн. укр. дыял. трети́ни, трейті́ни ‘памінанне на трэці дзень пасля смерці’. Да трэці (гл.) пры дапамозе суф. ‑ін‑ы са значэннем традыцыйнага абраду, як дзевяціны, саракавіны, гадавіны (Сцяцко, Афікс, наз., 214). Максімаў (Восточнослав. и общ. яз., 1978, 154) лічыць, што адлічэбнікавыя старарускія назвы абрадаў на ‑ін‑ы распаўсюдзіліся з захаду пад уплывам аддзеяслоўных назоўнікаў тыпу радзіны, запазычаных з польскай мовы, што малаверагодна, параўн. балг. трети́ни ‘памінанне на трэці дзень пасля смерці’, девети́ни ‘памінанне на магіле на дзявяты дзень пасля смерці’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)