ханты́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ханты, які належыць, уласцівы ім. Хантыйская мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
остя́к уст. асця́к, -ка́ м.; см. ха́нты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́нсі, нескл.; адз. мансі, нескл., м. і ж.
Народ, які жыве ў Ханты-Мансійскай нацыянальнай акрузе РСФСР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́на-у́гры, ‑аў.
Група народаў з блізкароднаснымі моўнымі рысамі, да якой належаць венгры, ханты, мансі, фіны, карэлы, эстонцы, саамі, комі і некаторыя іншыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́нсі, нескл., м. і ж. і мансі́йцы, -аў, адз. мансіе́ц, -сійца, м.
Народ уграфінскай моўнай групы, які насяляе Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.
|| ж. мансі́йка, -і, ДМ -сійцы, мн. -і, -сіе́к.
|| прым. ма́нсі, нязм. і мансі́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Марошка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’ (Кіс., ТСБМ). Складае з рус. паўн. морошка ’тс’ адзін арэал. У рус. мове — з угра-фінскіх. Параўн. фін. muurain, muuran, мансі moraχ, moreχ, ханты mūreχ, нганас. muraʼka, энецк. maragga (Фасмер, 2, 658).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыро́к ’рыба пелядзь, Coregonus peled (Gmelin)’ (ЭПБ; віц., Грач.), параўн. рус. сыро́к ’тс’, ’від ласося’. Відаць, з рускай мовы; назва распаўсюджана пераважна ў Сібіры і выводзіцца з ханты-мансійск. sărəx, sorəx ’Coregonus vimba’ (Фасмер, 3, 820; Анікін, 517).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purke ’дым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purkl ’мяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)