сіла́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек вялікай фізічнай сілы.

|| ж. сіла́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распра́ва, -ы, ж.

Жорсткае прымяненне фізічнай сілы да каго-н. з мэтай пакарання, прымусу да чаго-н.

Кулачная р.

Учыніць расправу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

боль, -ю, мн. бо́лі, -яў, м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты.

Зубны б.

З болем у душы.

|| прым. бо́левы, -ая, -ае.

Болевае адчуванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., прыўе́цца; -віўся, -віла́ся, -ло́ся; зак.

Стаць звычайным, замацавацца.

Прывіліся навыкі да фізічнай працы.

|| незак. прывіва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фізкульту́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца фізічнай культурай, спортам.

2. Выкладчык фізкультуры (разм.).

|| ж. фізкульту́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́жы, -ая, -ае; дуж.

Які валодае вялікай фізічнай сілай.

Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж (прыказка).

|| наз. ду́жасць, -і, ж.

Прыродная д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тытані́чны, -ая, -ае (высок.).

1. Які вызначаецца вялікай фізічнай або духоўнай сілай, розумам, талентам; уласцівы тытану¹ (у 2 знач.).

2. Вялікі па сіле, размаху; грандыёзны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні.

[Ад грэч. oros — гара і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел фізічнай оптыкі, які вывучае вымярэнне светлавых велічынь.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эрго́граф, ‑а, м.

Спец. Прыбор для графічнага запісу ступені фізічнай працаздольнасці чалавека.

[Ад грэч. érgon — праца, работа і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)