калёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каляваць.

2. Спецыяльны рубанак для выстругвання дошак і планак з фігурнымі краямі (багетаў, карнізаў і інш.).

3. У сталярнай справе — фігурны профіль дошкі або бруска, які атрымліваецца струганнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жырандо́ль, ‑і, ж.

Уст. Вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак. [Бацюшка] загадаў царкоўнаму старасту, каб былі запалены ўсе лампадкі, каб ва ўсіх падсвечніках і вісячых жырандолях гарэлі свечкі. Чарот. У зале, у вялікай жырандолі, гарэла з дзесятак свечак, палаў камін і ля яго сядзела князёўна. Лупсякоў.

[Фр. girandole.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баля́са, ‑ы, ж.

1. Точаны фігурны слупок у агароджы тэрас, балконаў і інш., які служыць для апоры поручняў і ўпрыгожання.

2. толькі мн. (баля́сы, ‑аў). Агароджа з такіх слупкоў. Гэта быў светлы і таксама прасторны пакой, разгароджаны балясамі, за якімі стаяў доўгі стол, абіты цыратаю. Колас. Якуб Сегень павіс тварам цераз трыбунныя балясы над натоўпам, каб прывітаць усіх ад імя пнівадзіцкіх калгаснікаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калёўка ’спецыяльны рубанак для выстругання дошак і планак з фігурнымі краямі (багетаў, карнізаў і інш.)’ (БРС, ТСБМ; драг., Жыв. сл.; Касп., Клім., Мат. Гом.), ’фігурны профіль дошкі або бруска, які атрымліваецца струганнем’ (ТСБМ, Мат. Гом.). У рус. мове адзначана калёвка ’жалабок, канаўка (у сталярнай справе)’, колёвки ’паглыбленні, выемкі, канаўкі ў налічніках; розныя ўпрыгожанні на іх’. На рус. слова звярнуў увагу яшчэ Матцэнаўэр (LF, 8, 41), які лічыў, што яно запазычана з франц. cale ’клін, падстаўка’, супраць Фасмер (2, 166). Ён лічыць асноўнай формай дзеяслоў калевать ’выдзёўбваць, выразаць (карніз, жалабок)’, для якога ў якасці крыніцы запазычання мяркуецца (aus) kehlen у тым жа значэнні. З пункту погляду рэаліі такая этымалогія можа быць прынята; аднак няясным застаецца шлях запазычання. Лінгвагеаграфія выразу (калі толькі бел. слова не запазычана параўнальна позна з рус. мовы) сведчыць аб магчымым польскім пасрэдніцтве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)