ферт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.
1. Старая назва літары «ф».
2. Самаздаволены, фарсісты і франтаваты чалавек (разм.).
◊
Хадзіць фертам (разм.) — мець самаздаволены выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́лізаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вылізаць.
2. перан.; у знач. прым. Франтаваты, прылізаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
столанача́льнік, ‑а, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік, начальнік стала (у 4 знач.). Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мане́жыцца ’манернічаць, крыўляцца’ (ТСБМ, Нас.), мане́жыць ’прывучаць, быць пераборлівым у ежы, быць свавольным’ (Нас.), ’балаваць’ (Касп.), манежна ’пястун, пястуха’, манежны ’манерны’ (Нас.), ваўк. манежыць ’выпрошваць’ (Сл. ПЗБ). Укр. маніжитися ’манернічаць’, ’песціцца’, рус. мане́жить ’зазнавацца, фарсіць’, ’песціць, балаваць’, манежный ’манерны, разбалаваны’, ’франтаваты’, польск. manierzyć się (Варш. сл., 2, 877). Кантамінаваная лексема, якая ўзыходзіць да манеж, аформленая пад уплывам манера, манерны і пры ад’ідэацыі нежны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Корпацца, капацца ў чым‑н. Франтаваты жандарскі афіцэр прыдзірліва поркаўся ў рэчах пасажыра, які вяртаўся з Швейцарыі. «Беларусь».
2. Займацца чым‑н. карпатлівым, марудным; рабіць што‑н. марудна, павольна. Асноўныя работы ў аперацыйнай былі закончаны. Апошнія дні поркаліся з тэлевізійнай апаратурай. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ферт, ‑а, М ‑рце, м.
1. Устарэлая назва літары «ф».
2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.
•••
Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм.
1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.
2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасо́ністы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Прыгожага, моднага фасону. Між.. [мужчын] быў і Руды Андрэй, акуратна паголены... у фасоністай гарадской шапцы, — першы ў Куранях палітык і прамоўца. Мележ. У кабінеце дырэктара на сцяне віселі ўзоры прадукцыі — фасоністыя жаночыя сукенкі з рознакаляровага квяцістага шоўку. Ус. // Вычварнага фасону. [Волечка:] — Ён не любіць нічога фасоністага. Калі прасцей — падабаецца. Савіцкі.
2. Фарсісты, франтаваты (пра чалавека). Юля заўважыла, што між сяброў Станіка Ралан быў як бы першым нумарам. Культурны, фасоністы. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)