флі́гель-ад’юта́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флігель-ад’ютанта, належыць яму. Флігель-ад’ютанцкі мундзір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флі́гель-ад’юта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Афіцэр у свіце цара, імператара, які выконваў абавязкі ад’ютанта, або афіцэр для даручэнняў пры камандуючым арміяй у царскай Расіі. // Асоба ў гэтым чыне.

[Ням. Flügel-adjutant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фли́гель флі́гель, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фли́гель-адъюта́нт уст. флі́гель-ад’юта́нт, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Афіцы́на, ахвіцы́нафлігель пры панскім доме для служачых асоб’ (Нас. Доп.). Запазычана з польск. oficynaфлігель пры палацы для дваровай службы’, што ў сваю чаргу з лац. officīna ’майстэрня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дваро́вы, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да хаты, сядзібы, знаходзіцца на двары¹ (у 1 і 2 знач.).

Дваровыя пабудовы.

2. Прыгонны, узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (пра сялян) (гіст.).

Дваровыя людзі.

Флігель для дваровых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбудава́ць сов. пристро́ить;

п. флі́гель да до́ма — пристро́ить фли́гель к до́му

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акру́глены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад акругліць.

2. у знач. прым. Які мае закругленыя абрысы. Флігель .. упіраецца сваім акругленым фасадам у бок вялізнага парку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́рпусны в разн. знач. ко́рпусный;

к. плуг — ко́рпусный плуг;

к. флі́гель — ко́рпусный фли́гель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліха́ч, ‑а, м.

1. Неадабр. Вадзіцель машыны, які з-за самахвальства грэбуе правіламі бяспекі язды. Шафёр [цяпер] вёў машыну з асцярожнасцю вучня: куды знік той ліхач, які ляцеў па лясной дарозе з хуткасцю ветру. Шамякін.

2. Уст. Фурман экіпажа, запрэжанага добрым жвавым канём, а таксама экіпаж з такім канём. Я пагнаў сані пад самы флігель, адгарнуў футравую папаху. Так рабілі тыя ліхачы, што аднаго разу прывозілі паноў у нашу карчму. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)