опа́чкать сов., уст., прост. запэ́цкаць, упэ́цкаць, забру́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уке́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Упэцкаць, запэцкаць, умазаць у што‑н. Укеўзаць касцюм у дзёгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уквэ́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Умазаць, упэцкаць. Уквэцаць рукаў у фарбу. □ Карэта звярнула на Мойку. За ствол голай таполі кінуўся нейкі фацэт: каб не ўквэцала брудным снегам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урабі́ць, ураблю́, уро́біш, уро́біць; уро́блены; зак. (разм.).

1. што. Падрыхтаваць (зямлю) для пасеву; абрабіць.

У. агарод.

2. каго-што ў што. Вымазаць, упэцкаць.

У. рукі ў гразь.

3. што ў што. Уставіць унутр, замацаваўшы.

У. замок у дзверы.

4. што ў што. Уплесці вязаннем.

У. пяту ў панчоху.

|| незак. урабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.) і уро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 4 знач.).

|| наз. урабля́нне, -я, н. (да 1 знач.) і уро́бліванне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́марать сов., прост.

1. (испачкать) вы́пацкаць, мног. павыпэ́цкваць, запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкваць, упэ́цкаць; забру́дзіць, мног. пазабру́джваць;

2. (вычеркнуть) вы́красліць, мног. павыкрэ́сліваць, вы́касаваць, мног. павыкасо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забрудзіць, запэцкаць, выпацкаць, упэцкаць, запляміць, занасіць; абляпаць, заляпаць, запаскудзіць, урабіць, абрабіць, выквацаць (разм.); перавэдзгаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

урабі́ць, ураблю, уробіш, уробіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Падрыхтаваць зямлю для пасеву; абрабіць. [Дзед:] — Зямлі ў нас няшмат, ды без каня яе не ўробіш. Якімовіч. [Вяргейчык:] — Году не пройдзе — на папялішчах хаты вырастуць... І поле сваё ўробім. Сачанка. Забрукуем вуліцы, зямлю ўробім, як пух, машыны будуць араць і сеяць. Грахоўскі.

2. Вымазаць, упэцкаць у што‑н. Асцярожна пераступалі [людзі] праз пабітую цэглу, у цагляны пыл урабілі шэрыя халаты, рукі. Лынькоў. А можа яшчэ не абсохлі ногі, калі.. [Наста] ўрабіла іх у гразь, падпіхаючы ў рацэ ля спаленага моста калёсы? Пташнікаў.

3. Умацаваць, уставіць куды‑н., у што‑н. Урабіць замок у дзверы.

4. Уплесці вязаннем. Урабіць пяту ў панчоху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)